Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Польшча асудзіла Беларускія дзяржмедыі за стварэнне фэйкаў, а тыя абвінавацілі незалежных журналістаў
Каманда WTF знайшла даклад незалежнай камісіі, апублікаваны на сайце Міністэрства юстыцыі Польшчы.
Варшава абвінаваціла беларускія незалежныя медыі ў стварэнні і распаўсюдзе дэзынфармацыі ў Польшчы, распавялі ў перадачы «Громаў.LIVE» на ютуб-канале NEWS.BY. Каманда Weekly Top Fake высветліла, каго назвалі крыніцай фэйкаў на самай справе.
Пра даклад нібыта з абвінавачваннямі на адрас беларускіх незалежных медыяў у стварэнні фэйкаў гаворка ішла 2 лютага 2025 года ў праграме «Громаў.LIVE» на ютуб-канале NEWS.BY.
«У сярэдзіне гэтага месяца польскія ўлады абвінавацілі апазіцыйныя медыі ў дэзынфармацыі — на афіцыйным сайце Рэспублікі Польшча выклалі даклад на 84 старонкі. Даследаванне праводзіла ўрадавая камісія. Абвінавачваюць іх у стварэнні фэйкаў, распаўсюдзе ўкідаў і іншых нядобрых справах. "Уцягванне беларускіх апазіцыянераў асаблівым чынам стварала інфармацыйны хаос у Польшчы", — такой фразай рэзюмавалі даклад эксперты», — паведаміў закадравы голас.
Каманда WTFзнайшла даклад незалежнай камісіі, апублікаваны на сайце Міністэрства юстыцыі Польшчы, на які спаслаліся ў відэасюжэце. Прысвечаны ён вывучэнню ўплыву Расеі і Беларусі на распаўсюд дэзынфармацыі ў Польшчы. У ім сапраўды згадваюцца незалежныя медыі, у прыватнасці, тэлеграм-канала Nexta і яго рэдактар Тадэвуш Гічан, а таксама блогер Антон Матолька. Але толькі ў адным эпізодзе, звязаным з міграцыйным крызісам на мяжы Беларусі з ЕЗ у 2021 годзе.
У «Громаў.LIVE» не згадалі, што ў дакладзе фігуруюць і беларускія дзяржаўныя медыі, напрыклад, газета «СБ. Беларусь сёння» і тэлеканал «Беларусь 1». Гаворыцца там таксама пра эксперта Аляксея Дзерманта. Яны, па версіі камісіі, распаўсюджвалі няспраўджаныя і маніпулятыўныя матэрыялы падчас міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы. Акрамя таго, Варшава лічыць, што крыніцай непраўдзівай інфармацыі часта быў Памежны камітэт Беларусі.