Антыфэйк / фактчэк

05 красавіка

Рэдактар «СБ» заявіў, што ў ЗША няма ветракоў. Разбіраемся, ці так гэта

Навязванне ЗША ветракоў абмяркоўвалі 23 сакавіка 2024 года ў «Клубе рэдактараў».

ЗША навязваюць іншым краінам устаноўку ветракоў. Пры гэтым у саміх ЗША іх няма, заявіў рэдактар выдавецкага дому «Беларусь сёння» Дзмітрый Жук. Каманда Weekly Top Fake высветліла, ці так гэта. 

Навязванне ЗША ветракоў абмяркоўвалі 23 сакавіка 2024 года ў «Клубе рэдактараў». 

«Колькі мы ні глядзелі сюжэтаў пра Амерыку — мы не бачылі там такіх выдатных пейзажаў, як у Нідэрландах з ветракамі. Вось няма! Ну няма! А чаму няма? Таму што, зноў жа, з майго пункту гледжання, гэта добра прадуманая не тое каб афёра, а барацьба з канкурэнтамі. Вось яны навязалі Еўропе дарагую, апрыёры дарагую электраэнергію», — разважае Дзмітрый Жук. 

Гэта не так. У ЗША досыць шмат пейзажаў з ветракамі. 

Гэта цэнтр ветраэнергетыкі Альты ў Каліфорніі — найбуйнейшы берагавы ветраэнергетычны праект у ЗША.

А гэта — ветраная электрастанцыя на перавале Сан-Гаргоніа, таксама ў Каліфорніі. 

Багаты на ветракі і Тэхас, там знаходзіцца другая па велічыні ветраферма ў краіне.

У рэйтынгу краін-вытворцаў энергіі ветру — ЗША на другім месцы ў свеце. А на першым — Кітай. На яго долю прыпадае 40% сусветнай магутнасці ветрагенератараў, усталяваных на зямлі, і 50% — у моры. 

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі

Замест «Мрії» — клумбы? Ці сапраўды ва Украіне грошы, выдзеленыя на аднаўленне легендарнага самалёта, выдаткавалі на кветкі
Антыфэйк / фактчэк

Замест «Мрії» — клумбы? Ці сапраўды ва Украіне грошы, выдзеленыя на аднаўленне легендарнага самалёта, выдаткавалі на кветкі

Ан-225 «Мрія» — гэта транспартны самалёт з самай вялікай грузападымальнасцю ў свеце, які стварылі пад касмічную праграму.

13 чэрвеня 2024 Чытаць