Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Азаронак і Пятроўскі параўналі блізкасць да народу ўладаў Беларусі і ЗША. Журналісты WTF удакладнілі адлегласць
Мы памятаем інаўгурацыю, калючы дрот у чатыры шэрагі, — дадаў Азаронак.
Беларускія ўлады ў адрозненні ад амерыканскіх блізкія да народу, сышліся ў меркаванні вядоўца Рыгор Азаронак і палітолаг Пётр Пятроўскі. Адлегласць паміж першымі і другімі яны абмеркавалі ў эфіры праграмы «Азаронак. Наўпрост». Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці так гэта.
Пра блізкасць беларускіх уладаў да народу Рыгор Азаронак і палітолаг Пётр Пятроўскі пагаварылі ў эфіры праграмы «Азаронак. Наўпрост» 3 ліпеня 2024 года, абмяркоўваючы святочны парад.
— У нас і дэпутаты ездзяць у метро, і з людзьмі сядзяць, і кіраўнікі, і міністры. У нас няма гэтага адчужэння паміж уладай і народам. <...> Узгадаем якую-небудзь Францыю, ЗША. Байдэн прыязджае кудысьці, там паўгорада ачэпяць, — сказаў Пятроўскі.
— Мы памятаем інаўгурацыю, калючы дрот у чатыры шэрагі, — дадаў Азаронак.
Надзвычайныя меры бяспекі на інаўгурацыі Джо Байдэна — гэта праўда. У 2021 годзе пасля штурму Капітолію і боязі, што прыхільнікі Дональда Трампа могуць сарваць мерапрыемства, адміністрацыйны будынак атачылі плотам. У папярэднія інаўгурацыі такога не было, а на Нацыянальнай алеі ў гэты дзень збіраўся вялікі натоўп.
Аднак беларускія ўлады перасягнулі нават беспрэцэдэнтныя меры ў ЗША. Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі ў 2020 годзе праходзіла ва ўмовах сакрэтнасці. Пра дату, месца і час публічна не паведамлялася. А міліцыя ў той дзень разганяла пратэстоўцаў.