Каманда Беларускага расследавальніцкага цэнтру

Беларускі расследавальніцкі цэнтр, як медыя, якое займаецца расследаваннем карупцыі і выкрыццём фэйкаў, адданы прынцыпам празрыстасці, дакладнасці і адказнасці. Кожны наш матэрыял заснаваны на старанна правераных фактах, з павагай да прыватнага жыцця і захаваннем этычных стандартаў. Мы імкнемся захаваць незалежны і непрадузяты погляд на падзеі ў Беларусі і суседніх краінах, прытрымліваючыся прынцыпаў аб'ектыўнасці і бесстароннасці. Для гэтага мы сабралі каманду прафесіяналаў:

Станіслаў Івашкевіч

Заснавальнік БРЦ. Атрымліваў нацыянальныя штогадовыя прэміі БАЖ «Вольнае слова» з 2018 па 2021 гады, Global Anti Corruption Champions Award у 2023-м. Значна большым прызнаннем лічыць судовыя пазовы і пагрозы ад алігархаў, якія падтрымліваюць розных актараў на палітычнай сцэне Беларусі. Верыць у аб'ектыўную журналістыку.

Аляксандр Вастроў

Намеснік кіраўніка БРЦ, займаецца вонкавымі камунікацыямі, новымі партнёрствамі і развіццём прадуктаў. У медыя — з 2008 года. Супрацоўнічаў у асноўным з расейскімі бізнес-выданнямі, такімі як РБК і «Камерсант». У 2017 годзе сышоў з журналістыкі ў піяр, працаваў у брытанскім агенцтве ТМС, пазней адкрыў уласную практыку. У 2022 годзе далучыўся да каманды БРЦ. 

Сяргей Чалы

Аўтар і вядоўца праграм «Чалы: Эканоміка» і «Ноч з Чалым». «Чалы: Эканоміка» з'яўляецца трэцяй рэінкарнацыяй легендарнага праекту «Эканомікі на пальцах» на партале TUT.by, які існаваў з 2010 года (з 2019 па 2022 — «Эканоміка з Чалым» на тэлеканале Belsat TV). З 1998 года працаваў эканамічным аналітыкам на расейскім фондавым рынку, да гэтага — у аналітычным цэнтры адміністрацыі прэзідэнта РБ. Уладальнік прэміі Global Belarus Solidarity Award 2020. Адзіны і лепшы ў краіне спецыяліст па герменеўтыцы прамоў Лукашэнкі.

Алёна Чарняўская

Вядоўца шоу Weekly Top Fake. Экс-тэлевядоўца і першая віцэ-міс Менск 2020. Пасля здушэння пратэстаў у 2020 годзе ўцякла з Беларусі. Аўтарка і рэжысёрка дакументальных фільмаў, у тым ліку расследаванняў. Адна з яе карцін «Хачу на вайну», прысвечаная беларускім добраахвотнікам на вайне ва Украіне, была прадстаўлена на кінафестывалі Бульбамуві. У 2023 годзе скончыла магістратуру Варшаўскага ўніверсітэту па спецыяльнасці журналістыка.

Лола Бурыева

Кіраўніца сайта investigatebel.org. У журналістыцы з 2008 года. Пачынала як карэспандэнтка і рэпарцёрка Belsat TV і некалькіх незалежных друкаваных выданняў, напрыклад, газеты «Новы час». Некалькі гадоў запар каардынавала трэнінгі па журналісцкім майстэрстве, арганізаваныя Беларускай асацыяцыяй журналістаў, нарвежскім Хельсінскім камітэтам і Нарвежскай асацыяцыяй журналістаў. У 2014 годзе пераехала ў Варшаву, дзе ў рэдакцыі навін Belsat TV вяла праграму міжнародных навінаў і была выпускаючай рэдактаркай вечаровых эфіраў. У 2020-м запусціла новы праект — сайт «Вот так». У 2023 годзе далучылася да каманды БРЦ.