Антыфэйк / фактчэк

02 красавіка

ІД не магла здзейсніць тэракт у святы месяц Рамадан. Што не так з гэтай заявай палітолага Ялфімава

За гэты месяц адбылося яшчэ як мінімум два тэракты.

Мусульмане не могуць быць датычнымі да тэракту ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол», таму што ў іх з 11 сакавіка па 9 красавіка праходзіць Рамадан. Такія доказы на карысць невінаватасці ІД прывёў палітолаг Вадзім Ялфімаў. Каманда Weekly Top Fake разабралася, чаму гэтае сцвярджэнне няправільнае. 

Што тэракт у расейскім КЗ не мог быць справай рук мусульманаў, Вадзім Ялфімаў заявіў у эфіры «Радыё Менск» 26 сакавіка 2024 года. 

«І цяпер спроба таго, што яны хочуць сказаць, што гэта ІДІЛ. Вы мяне прабачце, ІДІЛаўцы, вядома не самыя лепшыя мусульмане. Яны ўваходзяць у вельмі ваяўнічае адгалінаванне. Але ні адзін з іх не стаў бы здзяйсняць тэракт у дні Рамадана», — сказаў палітолаг.

Каманда Weekly Top Fake праверыла гэты аргумент і не знайшла яму пацверджанняў. 

У 2016 годзе два мусульманіна зладзілі страляніну каля крытага рынку «Сарона» ў Тэль-Авіве. Загінула чатыры чалавекі. Гэта адбылося 8 чэрвеня. Акурат у месяц Рамадан — у тым годзе ён пачаўся 6 чэрвеня і скончыўся 5 ліпеня. 

За гэты месяц адбылося яшчэ як мінімум два тэракты. 12 чэрвеня прыхільнік ІД зладзіў страляніну ў гей-клубе ў Арланда, у амерыканскім штаце Фларыда. Загінула 49 чалавек. 3 ліпеня два выбухі прагрымелі ў Багдадзе. Загінулі 23 чалавекі. Адказнасць узяла на сябе ІД.

У тым жа 2016 годзе ў сацсетках распаўсюджвалася аудыёпаведамленне, у якім прыхільнікаў «Ісламскай дзяржавы» заклікалі да здзяйснення нападаў паўсюль, асабліва ў Еўропе і ЗША, а Рамадан назвалі месяцам заваёў і джыхаду. Спецслужбы мяркуюць, што яно зыходзіла ад прадстаўніка «Ісламскай дзяржавы». 

Арганізацыя «Ісламская дзяржава» (ІД) прызнана тэрарыстычнай у ЕЗ, ЗША, Расеі і шмат якіх іншых краінах свету.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі

Замест «Мрії» — клумбы? Ці сапраўды ва Украіне грошы, выдзеленыя на аднаўленне легендарнага самалёта, выдаткавалі на кветкі
Антыфэйк / фактчэк

Замест «Мрії» — клумбы? Ці сапраўды ва Украіне грошы, выдзеленыя на аднаўленне легендарнага самалёта, выдаткавалі на кветкі

Ан-225 «Мрія» — гэта транспартны самалёт з самай вялікай грузападымальнасцю ў свеце, які стварылі пад касмічную праграму.

13 чэрвеня 2024 Чытаць