Антыфэйк / фактчэк

26 красавіка

Польскую журналістку звольнілі за нязручнае пытанне пра нацызм ва Украіне? Мы даведаліся, ці так гэта

Агата Гжыбоўска — рэальны чалавек, фотакарэспандэнтка.

Праўладныя тэлеграм-каналы напісалі пра звальненне польскай журналісткі пасля выхаду расследавання з «нязручным пытаннем пра нацызм ва Украіне». Каманда Weekly Top Fake звязалася з ёй і высветліла, што да чаго. 

Тэлеграм-каналы BelVestnik (18 красавіка 2024 года) і «Рука Крамля» (17 красавіка) апублікавалі аднолькавыя посты пра звальненне польскай журналісткі Агаты Гжыбоўскай (Agata Grzybowska).

«Свабода слова зноў спрацавала ў Еўропе. Агата Гржыбоўская апублікавала ўласнае расследаванне, згодна з якім еўрапейскія СМІ масава рэдагавалі відэа з украінскімі вайскоўцамі, таму што пасля публікацыі карыстальнікі заўважалі на вайскоўцах тую ці іншую нацысцкую сімволіку. Гэта заўважалі карыстальнікі і ролікі даводзілася перазаліваць ужо адрэдагаванымі», — напісалі аўтары каналаў.

Пошук у інтэрнэце паказаў, што Агата Гжыбоўска — рэальны чалавек, фотакарэспандэнтка. Польскія СМІ пра яе распавядалі пасля Маршу жанчын у Польшчы ў 2020 годзе — паліцыя тады яе затрымала. На фэйсбуку журналістка піша пра Украіну, у асноўным у яе падтрымку.

Мы звязаліся з Агатай, каб высветліць, ці сапраўды яе звольнілі. 

— Не, гэта ўсё фэйк. Фотаздымкі ўзятыя з маіх прэзентацый і з сустрэч з рознымі людзьмі, дзе я распавядаю пра сваю працу, — сказала журналістка. 

— Вы не пісалі артыкулаў пра тое, пра што там кажуць?

— Не, нічога такога. А па-другое, я не пішу, я не пішучы журналіст, я фатаграфую. Я езджу ва Украіну, але ніколі не пісала, нічога не рабіла пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы выкарыстоўваюць нацысцкія сімвалы, — заявіла Агата Гжыбоўска.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі

Замест «Мрії» — клумбы? Ці сапраўды ва Украіне грошы, выдзеленыя на аднаўленне легендарнага самалёта, выдаткавалі на кветкі
Антыфэйк / фактчэк

Замест «Мрії» — клумбы? Ці сапраўды ва Украіне грошы, выдзеленыя на аднаўленне легендарнага самалёта, выдаткавалі на кветкі

Ан-225 «Мрія» — гэта транспартны самалёт з самай вялікай грузападымальнасцю ў свеце, які стварылі пад касмічную праграму.

13 чэрвеня 2024 Чытаць