Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Пятроўскі і Азаронак: У ЗША падчас палявання на ведзьмаў рэпрэсавалі больш людзей, чым пры Сталіне. Мы праверылі іх веды гісторыі
У эпоху макартызму ў ЗША загубілі больш людзей, чым у часы сталінскіх рэпрэсій у СССР — да такой высновы прыйшлі палітолаг Пётр Пятроўскі і Рыгор Азаронак.
У эпоху макартызму ў ЗША загубілі больш людзей, чым у часы сталінскіх рэпрэсій у СССР — да такой высновы прыйшлі палітолаг Пётр Пятроўскі і Рыгор Азаронак. Каманда Weekly Top Fake зверыла іх версію гістарычных падзей з афіцыйнай.
Камуністы ЗША 28 ліпеня прайшлі па вуліцах Філадэльфіі з чырвонымі сцягамі з сярпом і молатам. Ілан Маск пракаментаваў відэа з шэсцем клічнікам. Рэакцыя медыяў аказалася неадназначнай: не ясна, што выклікала большую цікавасць — само шэсце або рэакцыя Маска.
Абмяркоўваючы гэтую падзею 1 жніўня 2024 года ў праграме «Азаронак. Наўпрост», Пётр Пятроўскі і Рыгор Азаронак параўналі часы сталінскіх рэпрэсій і перыяд макартызму ў ЗША (перыяд з канца 1940-х гадоў да канца 1950-х). Тады праз падазрэнні ў сімпатыях да камуністаў многія амерыканцы траплялі ў чорныя спісы, іх пазбаўлялі працы, судзілі, абмяжоўвалі правы.
«У ЗША параходаў не было, проста былі расстрэлы, канцэнтрацыйныя лагеры, якія, на жаль, мала хто ведае. І калі асобы, якія сядзяць на грантах ЗША, мне пачынаюць распавядаць пра сталінскія рэпрэсіі, я гэтым гаспадарам, гэтым панам кажу: дарагія мае, паглядзіце на вашых спонсараў, вашы спонсары нішчылі не менш, а больш нават людзей», — заявіў Пятроўскі.
Падчас палявання на ведзьмаў у ЗША расстралялі двух чалавек — мужа і жонку Розэнберг. Іх абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Савецкага Саюза і перадачы яму ядзерных сакрэтаў.
Пра колькасць рэпрэсаваных у сталінскія часы гісторыкі спрачаюцца. Але для таго, каб абвергнуць словы Пятроўскага, дастаткова працытаваць адзін дакумент — ліст Хрушчову 1954 года ад генпракурора, міністраў юстыцыі і МУС СССР. У ім яны паведамляюць, што за апошнія 33 гады рэпрэсавалі амаль чатыры мільёны чалавек, з якіх 640 тысяч прысудзілі да вышэйшай меры пакарання.
Вам гэта нічога не будзе каштаваць!1,5% вашых падаткаў у Польшчы падтрымаюць працу БРЦ
Пры падачы падатковай дэкларацыі PIT у Польшчы вы можаце 1,5% ад выплачаных падаткаў накіраваць любой некамерцыйнай арганізацыі. У тым ліку, гэтымі 1,5% вы можаце падтрымаць работу Беларускага расследавальніцкага цэнтру.
Пры афармленні PIT трэба пазначыць рэквізіты БРЦ у раздзеле «1,5% podatku dla OPP». Нашыя дадзеныя для ўнясення ў дэкларацыю: