Антыфэйк / фактчэк Сёння

Польшча забараніла трактары «Беларус»? Палітолаг Пятроўскі выдаў старое рашэнне за дзейную забарону

Абмежавання скасавалі, таму што з-за іх пацярпела значная колькасць фермераў.

Польскі ўрад забараняе мясцовым фермерам карыстацца беларускімі трактарамі, расказаў у праграме «Будні» палітолаг Пётр Пятроўскі. Каманда Weekly Top Fake высветліла, ці дзее забарона цяпер і чаму яе ўводзілі.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе пра праекты прагнозных дакументаў на 2026 год, якая прайшла 16 кастрычніка 2025-га, скрытыкаваў тэмпы продажаў трактароў за мяжу. Абмяркоўваючы гэту сустрэчу на наступны дзень у эфіры СБТВ і «Альфа радыё» з палітолагам Пятром Пятроўскім, вядоўца Вадзім Шэпет заявіў, што Беларусь спрабуюць трымаць у паўблакадзе, а Пятроўскі прывёў прыклад з Польшчай:

«Прыклад таго Падляскага ваяводства Польшчы. … Вось дэманстрацыя. Там заўсёды куплялі беларускія трактары, а цяпер дзяржава забараняе імі карыстацца».

Насамрэч пад санкцыі трапілі не трактары «Беларус», а зарэгістраваная ў Польшчы кампанія MTZ Belarus Traktor sp. z o.o., якая пад маркай тэхнікі, былой у карыстанні, прадавала палякам новыя машыны. Такім чынам фірма абыходзіла забарону на рэгістрацыю новых трактароў, што не адпавядаюць еўрапейскім нормам. Гэта тэхніка МТЗ не мела сертыфікатаў адпаведнасці патрабаванням па выхлапах і тэхнічных стандартах, на яе не ўсталёўвалі патрэбных датчыкаў і сістэм, што рэгулююць выкіды, адпаведныя вымогам ЕЗ. Пасля 2016 года такія трактары не маглі атрымаць рэгістрацыйныя нумары ў Польшчы, бо не адказвалі экалагічным стандартам.

Калі пра гэтыя махінацыі стала вядома, фермерам сапраўды забаранілі карыстацца такімі беларускімі трактарамі. Гэта закранула 7000 адзінак тэхнікі. Але, з-за таго, што колькасць пацярпелых была значнай, урад скасаваў забарону – сітуацыя развязалася на карысць фермерам.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць