Антыфэйк / фактчэк 31 кастрычніка 2025

Як «Гомсельмаш» стварыў першы збожжазбіральны камбайн і пры чым тут Лукашэнка

Версія Азаронка разышлася з гісторыяй, апісанай на сайце прадпрыемства.

Рыгор Азаронак расказаў, як на «Гомсельмашы» стваралі першы беларускі збожжазбіральны камбайн: «Бацька … сваімі рукамі фактычна збіраў». Аднак на афіцыйным сайце прадпрыемства гэта гісторыя выглядае інакш.

Сваёй версіяй таго, каму холдынг «Гомсельмаш» абавязаны стварэннем першага збожжазбіральнага комплексу, Рыгор Азаронак падзяліўся 20 кастрычніка 2025 года ў праграме «Азаронак. Наўпрост».

«Бо ўсё хацелі разваліць. Бацька гэты наш камбайн гомсельмашаўскі сваімі рукамі фактычна збіраў. Ён неаднаразова расказваў, як прыехаў туды, а там, прабачце, мыш павесілася. Менеджары давялі. І ён проста, па-мойму, там нейкі, ці то ўкраінскі, ці то канадскі, ці то нямецкі, нейкі яшчэ камбайн, сказаў разабраць і раскласці дэталі. І праходзіўся вось так:

– Вось гэта можаш? — пытаў ён там інжынера ці дырэктара.

– Гэта магу.

– А гэта?

– Гэта магу.

– А гэта?

– Гэта не.

– Што трэба для гэтага?

– То-то, то-то.

– Знойдзем, дастанем, украдзем, зробім.

І ўсё. У нас ёсць свой камбайн», — апісаў вядоўца.

З яго словаў вынікае, што ініцыятарам стварэння беларускага камбайна быў Аляксандр Лукашэнка, які асабіста кіраваў распрацоўкай. Аднак на афіцыйным сайце холдынгу «Гомсельмаш» гэты эпізод з гісторыі прадпрыемства пададзены па-іншаму.

Па ўспамінах удзельніка праекту Віктара Сусава, у 1995 годзе генеральны канструктар прадпрыемства задаўся мэтай стварыць збожжазбіральны комплекс. Да гэтага завод выпускаў галоўным чынам тэхніку для нарыхтоўкі кармоў, і стварэнне камбайна магло стаць для яго новым кірункам. Прапанову пра вытворчасць уласнай машыны з дакументацыяй і эканамічным абгрунтаваннем скіравалі ў Міністэрства прамысловасці, дзе яго палічылі немэтазгодным. Аднак у сакавіку 1996 года завод наведаў Аляксандр Лукашэнка і, даведаўшыся пра задуму, падтрымаў гомельскіх канструктараў.

Да лета гэтага ж года была гатова эксперыментальная мадэль, у стварэнні якой бралі ўдзел вядучыя адмыслоўцы з краін СНД. У жніўні першы комплекс вывелі ў поле. Лукашэнка асабіста прыехаў праверыць яго працу і даў згоду на серыйную вытворчасць. У 1999 годзе выпуск машын пачаўся.

То бок ініцыятыва выходзіла ад працаўнікоў прадпрыемства. Магчыма, Лукашэнка браў удзел у распрацоўцы камбайна, але ў гісторыі працаўніка яго роля не выглядае такой значнай, як прадставіў Азаронак.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
На беларускім радыё заявілі, што Японія абавязаная сваім эканамічным цудам савецкім часопісам. Правяраем
Антыфэйк / фактчэк На беларускім радыё заявілі, што Японія абавязаная сваім эканамічным цудам савецкім часопісам. Правяраем
Пра тое, што ў Японіі ўсталявалі помнік часопісу «Наука и жизнь» як «аснове японскага эканамічнага цуду», паведамляў сатырычны рэсурс «Панорама».
07 чэрвеня 2026 Чытаць
Тыя ж часткі вермахта зноў каля межаў Беларусі? Правяраем гістарычныя паралелі беларускіх дзяржмедыяў з Другой сусветнай вайной
Антыфэйк / фактчэк Тыя ж часткі вермахта зноў каля межаў Беларусі? Правяраем гістарычныя паралелі беларускіх дзяржмедыяў з Другой сусветнай вайной
Дзяржаўныя СМІ ўбачылі каля межаў Беларусі вайсковыя падраздзяленні з нумарамі нямецкіх частак, што ўварваліся ў СССР у 1941 годзе.
06 чэрвеня 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць