Антыфэйк / фактчэк

04 красавіка

Электрамабілі ў Беларусі сталі купляць дзякуючы будаўніцтву ўласнай АЭС. Ці так гэта на самай справе

За два гады колькасць электрамабіляў вырасла ў 4,5 разу.

Беларусы сталі купляць электрамабілі пасля будаўніцтва АЭС, гэта стала выгадна. Такую думку агучылі на дзяржТБ. Каманда Weekly Top Fake праверыла гэтую заяву. 

Дзякуючы БелАЭС зарадзіць электрамабіль можна за пару рублёў. Гэта і паспрыяла з'яўленню электрычных машын у краіне, распавёў 23 сакавіка 2024 года галоўны рэдактар выдавецкага дому «Беларусь сёння» Дзмітрый Жук у перадачы «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь 1».

— Які ціск быў на Беларусь — краіну, якая пабудавала першую атамную станцыю, — узгадаў Іван Эйсмант.

— А электрамабілі-та з'явіліся чаму? Таму што станцыю пабудавалі. Зарадзіць можна, — сказаў Дзмітрый Жук.

— Зарадзіць можна за пару рублёў, — працягнуў думку Эйсмант. 

— І гэта выгадна стала, — падсумаваў Жук.

Электрамабілі ў Беларусі з'явіліся не праз будаўніцтва АЭС, а з-за скасавання падаткаў і мытаў на іх увоз. 

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у 2020 годзе ў краіне ў асабістым карыстанні грамадзян было 750 электрамабіляў. У гэтым жа 2020 годзе выйшаў указ, які вызваліў пакупнікоў электракараў ад выплаты ПДВ пры ўвозе іх на тэрыторыю Беларусі. А ў сярэдзіне 2022-га адмянілі яшчэ і мытныя працэдуры. У выніку за два гады колькасць электрамабіляў вырасла ў 4,5 разу. 

За мінулы год іх колькасць таксама практычна падвоілася: было 3,5 тыс., а стала — 6,5 тыс. Але адмена мытных пошлін — гэта часовая мера, толькі да канца 2025 года. 

Што тычыцца АЭС, то да яе з'яўлення грамадскія зарадкі для электрамабіляў былі бясплатныя. Праўда, і электрамабіляў тады было мала. 

Плату ўвялі з пачатку 2021 года і ў параўнанні з іншымі краінамі, яна невысокая. З 1 красавіка 2024-га яе павысілі. 1 кВт.ч павольнай зарадкі цяпер каштуе 43 капейкі — гэта 13 цэнтаў.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій
Антыфэйк / фактчэк

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій

Пенсіі па інваліднасці за гэты час выраслі амаль у два разы. Але Марына Арцёменка не сказала, што гэтыя выплаты застаюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе.

13 снежня 2024 Чытаць