Антыфэйк / фактчэк

25 кастрычніка

Вядоўца БелТА Варапай: З краін Балтыі пасля ўступлення ў ЕЗ з'ехала амаль уся моладзь. Мы даведаліся дакладную колькасць

Каманда WTF вывучыла статыстыку і даведаліся дакладную колькасць.

Еўраінтэграцыя краін Балтыі абярнулася негатыўнымі наступствамі, заявіў вядоўца YouTube-канала Беларускага тэлеграфнага агенцтва (БелТА) Андрэй Варапай. Там нібыта амаль не засталося моладзі. Каманда Weekly Top Fake вывучыла статыстыку і высветліла, якую шкоду дэмаграфіі Літвы, Латвіі і Эстоніі нанесла ўступленне краін у ЕЗ. 

Адток моладзі з краіны Балтыі вядоўца Андрэй Варапай абмеркаваў з Аляксандрам Цішчанкам, экспертам у галіне нацыянальнай бяспекі, у эфіры YouTube-каналу БелТА 16 кастрычніка 2024 года.

— Так і моладзі ў Прыбалтыцы ўжо амаль не засталося, — заявіў вядоўца.

— <...> Як паказнік інтэграцыі з Еўропай, заканчваецца чым? Заўсёды сыходзіць трэць насельніцтва. Проста траціна насельніцтва сыходзіць наогул. А сыходзіць хто? Сыходзіць моладзь. Той, хто ўзнаўляе насельніцтва. А справа ў тым, што ўся гэтая палітыка будавалася для таго, каб гэтую працоўную сілу маладую, так, якая прадукцыйная, якая дае ідэі, дае вынік... Гэта была палітыка Захаду — выцягнуць з гэтай Усходняй Еўропы рэзервы. Рэсурсы чалавечыя ў першую чаргу, — растлумачыў Цішчанка. 

З моманту ўступлення ў 2004 годзе ў ЕЗ Літву пакінула каля чвэрці насельніцтва. Частка людзей вярнулася. У выніку праз міграцыю краіна на 2023 год страціла каля 10% насельніцтва. З Латвіі ў краіны Еўразвязу за гэты час з'ехаў таксама прыкладна кожны дзясяты, а з Эстоніі — 2%.

Знізілася за апошнія 18 гадоў у краінах Балтыі і доля моладзі, але не так значна, як распавялі ў эфіры БелТА. Самыя раннія афіцыйныя дадзеныя ЕЗ па ёй даступныя за 2006 год. Літоўцы ва ўзросце 15-29 гадоў тады складалі пятую частку ад усяго насельніцтва або амаль 695 тыс. У 2023 годзе — на чвэрць менш, каля 431 тыс.

У Латвіі за той жа перыяд колькасць моладзі скарацілася з 498 тыс. да амаль 273 тыс. — больш чым на 40%. У Эстоніі — з 295 тыс. да 208 тыс., прыкладна на траціну. 

У Беларусі ў 2006 годзе моладзі налічвалася амаль 24% ад усяго насельніцтва або без малога 2,34 млн. У 2019-м — 17% або каля 1,61 млн. У 2020-м паказнік знізіўся да 15% або 1,46 млн. Гэта значыць за 14 гадоў моладзі стала менш на траціну. 

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Лукашэнка VS Наўседа: каму намалявалі 80% галасоў выбаршчыкаў. Разбіраем заяву Васкрасенскага
Антыфэйк / фактчэк

Лукашэнка VS Наўседа: каму намалявалі 80% галасоў выбаршчыкаў. Разбіраем заяву Васкрасенскага

Юрый Васкрасенскі выказаў меркаванне, што на выбарах, якія маюць адбыцца, Аляксандр Лукашэнка атрымае больш за 80% галасоў дзякуючы дысцыпліне і згуртаванасці...

26 лістапада 2024 Чытаць
«ЖС Premium»: Школьнікі ў Дзень незалежнасці Польшчы выканалі гімн УПА, пад які «рэзалі іх продкаў». Высветлілі, хто, калі і што праспяваў
Антыфэйк / фактчэк

«ЖС Premium»: Школьнікі ў Дзень незалежнасці Польшчы выканалі гімн УПА, пад які «рэзалі іх продкаў». Высветлілі, хто, калі і што праспяваў

Дырэктарка школы, пра якую напісаў «ЖС Premium», на старонцы ўстановы ў фэйсбуку патлумачыла, што апублікаваны запіс — стары.

25 лістапада 2024 Чытаць