Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Антыфэйк / фактчэк
Пошук Топ Графік сувязей
Што такое Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Belarusian Interactive Catalogue of Fakes (Беларускі інтэрактыўны каталог фэйкаў) гэта інструмент, які зʼявіўся ў выніку працы нашага антыфэйк-праекту. Тут вы можаце ўбачыць сотні фэйкаў, сабраных намі з 2021 году, якія альбо распаўсюджваліся ў беларускіх медыях, альбо маюць дачыненне да Беларусі.

BIC of Fakes дапамагае ўбачыць, як, кім і праз якія медыі распаўсюджваюцца фэйкавыя наратывы. Дзякуючы нашаму інструменту можна вывучаць спосабы маніпуляцый і скажэнняў інфармацыі на канкрэтных прыкладах, а таксама ўбачыць працу прапагандысцкай машыны ў цэлым, прааналізаваць тэндэнцыі прасоўвання фэйкаў у медыях.

Чытайце аб антыфэйк-праекце і нашых метадах праверкі інфармацыі.

Абярыце фільтры/ці пачніце пошук

Візуалізацыя Візуальнае прадстаўленне вынікаў пошуку па Belarusian Interactive Catalogue of Fakes. Можна ўбачыць, калі былі апублікаваныя нашы выкрыцці фэйкаў. А таксама — даты зʼяўлення фэйкаў у медыях ці сацыяльных сетках, аднак гэтая опцыя даступная толькі для фэйкаў, якія зʼявіліся пасля 2023 году.
Тэмы
палітыка (325) вайна (217) эканоміка (175) дасягненні (125) гісторыя (62) + яшчэ102
Літва
Беларусь (379) Украіна (294) Польшча (150) Расея (131) ЗША (97) + яшчэ71
Крыніца
Беларусь 1 (215) Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы) (96) АНТ (88) СТБ (65) БелТА (60) + яшчэ145
Асобы
Аляксандр Лукашэнка (61) Рыгор Азаронак (61) Іван Эйсмант (43) Алег Гайдукевіч (26) Пётр Пятроўскі (24) + яшчэ263
Каб паглядзець каляндарную візуалізацыю, адкрыйце, калі ласка, старонку на кампутары ці планшэце. Візуалізацыя

29 ліпеня 2025

Фэйк пра інфляцыю: Аналітык Аўдонін параўнаў паказнікі Беларусі і ЕЗ

Аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін у эфіры «Альфа Радыё» заявіў, што інфляцыя ў Беларусі застаецца на нізкім узроўні, у адрозненні ад краін Еўразвязу. Аднак статыстыка гэта аспрэчвае.

выдумка, Беларусь, Еўрапейскі Звяз, Альфа-радыё, СБ Беларусь сегодня, Аляксей Аўдонін, эканоміка, рост коштаў.

28 ліпеня 2025

Нямецкія танкі для цяжарных: на БТ расказалі пра «ініцыятыву» Урзулі фон дэр Ляен

Кацярына Ціхамірава ў эфіры News.by заявіла, што Урзуля фон дэр Ляен, займаючы пасаду міністаркі абароны Нямеччыны, ініцыявала пераабсталяванне нямецкіх танкаў пад цяжарных кабет-танкістак. Міністэрства абароны краіны аспрэчыла гэту інфармацыю.

выдумка, Нямеччына, Першы інфармацыйны тэлеканал news.by, Кацярына Ціхамірава, палітыка, вайна.

25 ліпеня 2025

«Уваходзіць у 300 лепшых вну свету». Дэкан журфаку БДУ перабольшыў прэстыж свайго месца працы

У эфіры «Радыё Менск» дэкан факультэту журналістыкі БДУ Аляксей Бяляеў заявіў, што літоўская вышэйшая адукацыя адстае ад беларускай, таму што Віленскі ўніверсітэт саступае БДУ па колькасці студэнтаў і пазіцыях у міжнародных рэйтынгах вну. Каманда Weekly Top Fake праверыла яго...

скажэнне, Літва, Беларусь, Радыё Мінск, Аляксей Бяляеў, адукацыя.

24 ліпеня 2025

У прыярытэце калумбійцы, а не беларусы і ўкраінцы? «ЖС Premium» расказаў пра Польшчу праўду, але не ўсю

Аўтары тэлеграм-каналу «ЖС Premium» на падставе афіцыйнай статыстыкі спрабавалі пераканаць чытачоў, што Польшча больш зацікаўлена ў працаўніках-замежніках з далёкага замежжа, чым у беларусах і ўкраінцах. Пры гэтым расказалі не ўсю праўду.

скажэнне, Польшча, Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы), міграцыя.

23 ліпеня 2025

Фэст Tutaka пад Беластокам арганізавалі ў піку «Славянскаму базару»?

Вядоўца «Вечаровага палітычнага канала» Вікторыя Кірычэнка заявіла, што арганізатары фэсту Tutaka адмыслова запланавалі яго ў адзін час са «Славянскім базарам». Журналісты Weekly Top Fake пераканаліся, што традыцыя яго правядзення ў гэты час узнікла да «Славянскага базару».

скажэнне, Беларусь, Польшча, Вечаровы палітычны канал, Вікторыя Кірычэнка, палітыка, святы.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць
ПнВтСрЧтПтСбВс
301234567891011121314151617181920212223242526272829303112345678910