- Адключэнне астатніх банкаў ад сістэмы SWIFT
- Санкцыі адносна тых, хто дапамагае абыходзіць санкцыі
- Пашырэнне спісу персанальных санкцыяў
- Спыненне транзіту праз Беларусь вызначаных тавараў, якія паступаюць з Азіі.
- Візавыя абмежаванні
Раней выданне «Politico» паведаміла са спасылкаю на віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі Веру Ёўраву, што Брусель рыхтуе новы пакет санкцый супраць Расеі.
Ёўрава падкрэсліла ролю, якую выконваюць «некаторыя суседнія краіны», якія дазваляюць гандляваць санкцыйнымі таварамі з Расеяй. Politico лічыць, што ў цэнтры новых санкцыяў будзе Беларусь.