«Польшча – самая мілітарызаваная краіна ў свеце», – Шчокін у эфіры з прапагандыстам Турам распавядаў аб «звышмілітарызацыі» Польшчы. Міф быў развеяны.
Шчокін заяўляў аб «унікальнасці» новай Канстытуцыі ад Лукашэнкі. Мы даказалі, што гэта не так.
«Рэферэндум у Беларусі нанясе ўдар па заходняй дэмакратыі, бо там рэферэндумы даўно не праводзяцца». Мы даказалі адваротнае тут і тут.
«Папа Рымскі адобрыў чаканку манет у гонар азоўцаў», – па версіі Шчокіна, пасля гэтага сталі спальваць праваслаўныя цэрквы ва Украіне. Гэты фэйк мы падрабязна разабралі.
«Беларусь – адзіная дзяржава ва Усходняй Еўропе, якая змагла захаваць і адначасова стварыць інавацыйныя вытворчасці і навукова-тэхналагічныя цэнтры», – якое насамрэч месца Беларусь займае ў Еўропе па інавацыям, мы падрабязна апісалі ў нашай праграме.