Так у аб'яднанні пракаментавалі публікацыю Роскомнадзора (РКН) аб «дзеяннях недружалюбных краін па выкарыстанні тэхналогіяў «каляровых рэвалюцый». Медыязона звярнула ўвагу, што інфаграфіка адтуль цалкам супадае з дадзенымі даклада, раней здабытым і апублікаваным «Кіберпартызанамі».
«Лічым, што адкрыццё такіх дадзеных звязана з нашым нападам і ўцечкай дадзеных РКН. Яны хочуць знізіць рэакцыю на інфанагоду, зменшыць ажыятаж ад зʼяўлення злітых дадзеных у сеціве. Пратэстная аналітыка ад РКН па Украіне, Беларусі і Казахстане была падрыхтавана ў Роскомнадзоре па меншай меры некалькі месяцаў таму».
«Лічым, што гэта цалкам можа быць таму, што гэтыя справаздачы пачалі публікаваць мы, і заявілі, што будзем публікаваць у далейшым», – заявіла Юліяна Шаметавец
18 лістапада «Кіберпартызаны» абвесцілі, што ім удалося ўзламаць базу Галоўнага радыёчастотнага цэнтру РФ, які падпарадкоўваецца Роскомнадзору, і спампаваць унутраныя дакументы.
«Злачынцы не атрымалі доступ ні да закрытай інфармацыі, ні да крытычна важнай інфраструктуры», так тады пракаментавалі сітуацыю ў Галоўным радыёчастотным цэнтры выданню Коммерсант.