Гэтыя судовыя пазовы супраць удзелу грамадскасці (SLAPP) ставяць за мэту прымусіць замаўчаць журналістаў.
Улічваючы рост папулярнасці справаў аб SLAPP, OCCRP запускае кампанію «OCCRP SLAPPs Back», каб стварыць уласны фонд прававой абароны.
Фонд OCCRP SLAPPs Back Fund будзе выкарыстоўвацца для барацьбы з гэтымі іскамі, з юрыдычнымі фірмамі, якія прадстаўляюць крымінальных аўтарытэтаў, карумпаваных дзяржаўных чыноўнікаў і бізнесменаў з палітычнымі сувязямі, якія хочуць абмежаваць нашу дзейнасць. У журналістаў павінна быць дастаткова рэсурсаў для барацьбы з SLAPP…» – сказаў заснавальнік і выдавец OCCRP Дру Саліван.
«Алігархі і іншыя асобы, якія падаюць на нас у суд, хочуць схаваць сваю незаконную дзейнасць і прымусіць нас маўчаць, чаго мы не можам зрабіць, таму што працуем у грамадскіх інтарэсах», – сказаў сузаснавальнік OCCRP Пол Раду.
BIC зʼяўляецца чальцом OCCRP. Барацьба з карупцыянерамі і крымінальнымі структурамі ў Беларусі не такая простая, але праўду нельга схаваць і мы працягнем сваю справу, нягледзячы ні на што.