31 кастрычніка мы распавялі пра тое, як «гаманец Лукашэнкі» Юры Чыж і яго літоўскі партнёр Вітольд Тамашэўскі выводзілі грошы, заробленыя на Беларусі, у Сінгапур. Цяпер інфармацыю з нашага расследавання перададуць у службу расследавання фінансавых злачынстваў і ў Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы.
Аб гэтым нам заявіў Кіраўнік Камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Літоўскага парламента Лаўрынас Кашчунас.
«Апублікаванае журналісцкае расследаванне выклікае сурʼёзную трывогу, паколькі яно раскрывае схему вялізнага абʼёму, у цэнтры якой знаходзяцца так званыя «кашалькі» беларускага рэжыму, а разам з імі працуюць і грамадзяне Літвы», паведаміў дэпутат.
«У публікацыі пазначаны не толькі арганізатары схем, але і тыя грамадзяне Літвы, якія, магчыма, упаўнаважваюць такія дзеянні ці схемы. На Захадзе яны называюцца enablers («памочнікі»). [...] Можна зрабіць абгрунтаваную выснову, што і ў Літве дзейнічае сетка фізічных і юрыдычных асоб, якія прадстаўляюць такія паслугі. Асабліва ў кантэксце вайны ва Украіне, субʼекты, якія прадстаўляюць такія паслугі і фізічныя асобы, заслужылі асаблівай увагі ад кампетэнтных інстытуцый », – дадаў Кашчунас.