Раней расейскае выданне «КоммерсантЪ» паведаміла, што ў Расеі фіксуецца каласальны рост абʼёму нелегальна ўвезеных цыгарэт з Беларусі. У асноўным гэта закранае прыгранічныя з Беларуссю рэгіёны РФ. У асобных рэгіёнах Расеі працэнт кантрабандных цыгарэт з Беларусі дасягае да 1/3 ад усяго абароту.
Эксклюзіўным правам на збыт прадукцыі гарадзенскай тытунёвай фабрыкі валодае кампанія «Энерга-Оіл», якая належыць «кашальку» Лукашэнкі Аляксею Алексіну. Мы пісалі аб гэтым у сваім расследаванні.
Мы працягваем працаваць над тэмай кантрабанды беларускіх цыгарэт.