З матэрыялу стала вядома, што дачка Мікалая Варабʼя, Кацярына Смушковіч вырашыла перапісаць кампанію, якая валодае шале на поўдні Аўстрыі, на давераную асобу Мікалая Варабʼя і яго балтыйскіх кампаньёнаў – Тарлана Явадава. За долю дачкі Верабʼя ў кампаніі ён заплаціў усяго 100 еўраў.
Магчыма, гэта рэакцыя на зварот еўрадэпутатаў. Неўзабаве пасля выхаду расследавання, еўрадэпутат ад Швецыі Tomas Tobé і яшчэ 23 еўрадэпутаты накіравалі на імя Жузэпа Барэля запыт аб пашырэнні персанальных санкцый на Кацярыну Смушковіч.
Нагадаем, што ў нашым расследаванні мы знайшлі нерухомасць сям'і «нафтавага гаманца» Лукашэнкі ў Аўстрыі на суму каля €7 000 000, а таксама расказалі пра яго дзелавыя сувязі ў гэтай краіне.