«Добры момант паглядзець, што было не так. Добры момант паглядзець, што дапамагло рэжыму Лукашэнкі ўтрымлівацца ўсе гэтыя гады. Мы пабачылі, што калі санкцыі ўведзеныя, але ніхто не сочыць за іх выкананнем, тады яны не маюць ніякага сэнсу, тады рэжым проста знаходзіць нейкія схемы і цераз краіны трэцяга свету зарабляе тыя самыя грошы».
«Людзі, якія павінны былі быць унесеныя ў чорны спіс, і любыя кантракты з якімі павінны быць перапыненыя, праз карупцыйнаю схему знайшлі магчымасць прадаваць тыя прадукты, якія яны прадавалі раней. Каб такога не было, трэба каб расследаванні праводзіліся, і каб адказныя неслі адказнасць. І таму вашае расследаванне, гэтае расследаванне можа дапамагчы ўскрыць і іншыя схемы ў іншых краінах», – сказаў Франак Вячорка.