У 2016 годзе кампанія спрабавала наладзіць сваю вытворчасць у Расеі, але гэты праект не быў рэалізаваны.
«Асобнае пытанне, чаму яны не жадаюць развіваць Алтымед (беларускі вытворца пратэзаў з 1996 года). Камусьці нехта заплаціў, і проста будуць штурхаць тое, што загадзя даражэй і складаней? Ці тэхналагічны працэс у Алтымедзе такі, што немагчыма яго зрабіць нармальным? Вялікае пытанне яшчэ ў тым, што няма інфармацыі аб рэпратэзаваннях пасля выкарыстоўвання суставаў дадзенага вытворцы, не ясна, які час эксплуатацыі дадзеных суставаў. Як правіла кожны вытворца дае дадзеную інфармацыю», – паведаміў нам лекар, які быў вымушаны пакінуць Беларусь, з прычыны палітычнаша пераследу.
На фоне навінаў аб прыходзе на беларускі рынак пратэзаў з Індыі, у Міністэрстве аховы здароўя паведамілі пра паспяховае выпрабаванне беларускага каленнага эндапратэза «Палімедтэх», распрацаванага ў навукова-тэхналагічным парку БНТУ. «Палімедтэх» быў заснаваны ў 2016 годзе.
«Каленны сустаў усталёўваць значна складаней, чым тазасцегнавы. Вельмі шмат пытанняў, наконт масавага выкарыстання дадзенага матэрыялу. 7 гадоў на рынку ад кампаніі, якая раней не займалася выпускам падобнай прадукцыі – гэта вельмі малы тэрмін, каб заяўляць аб якасці пратэзаў », – заявіў наш эксперт.
Насамрэч узнікае шмат пытанняў. Ёсць матэрыял правераны часам, а ёсць нешта новае, якое плануюць тэставаць на беларусах.
Калі вы валодаеце інфармацыяй па гэтай тэме, калі ласка, звяжыцеся з намі праз бот зваротнай сувязі.