Супрацоўнік дылерскага цэнтру ў Менску паведаміў нам: прычына забароны на продаж, пра якую раней пісалі СМІ – немагчымасць выдачы поўнага пакета дакументаў, неабходнага паводле расейскіх законаў для пастаноўкі аўто на ўлік.
«Той пакет дакументаў (які прадстаўляецца пры куплі ў Беларусі) разлічаны толькі для Беларусі. Расейскія дылеры, якія робяць электронныя пашпарты транспартных сродкаў (ПТС), ім гэтага пакета дакументаў мала, а мы больш нічога даць не можам. Таму прасцей купляць з рук. Вось тыя машыны, якія ёсць у нас у trade-in (не новыя), – гэтыя машыны ўжо прайшлі ўсю працэдуру рэгістрацыі і зняцця з уліку, таму купіўшы такую машыну, вы лёгка завязеце яе ў Расею», – растлумачыў сітуацыю нам супрацоўнік дылерскага цэнтру.
«Для таго, каб атрымаць электронную ПТС [у Расеі] трэба атрымаць паперу аб тым, што гэты аўтамабіль беларускай вытворчасці, мы такую паперу не даем! Наогул рэгіёны [Беларусь і Расея, заўв. рэдактара], яны падзелены асобна і адзін аднаму прадаваць нельга».
«Былі прэцэдэнты. Чалавек каля 2-3 месяцаў не мог паставіць машыну на ўлік. Пісаў на завод скаргі, яму ў парадку выключэння, зрабілі гэтыя дакументы, каб ён паставіў машыну на ўлік [у Расеі, заўв. рэдактара]», – растлумачыў супрацоўнік іншага дылерскага цэнтру.