Антыфэйк / фактчэк

26 лютага

Юлія Навальная пасля смерці мужа наведала прэмію «Оскар»? Правяраем словы палітолага Лазуткіна

Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны 16 лютага памёр у калоніі.

Дата з'яўлення фэйка: 21.02.2024
Палітолаг Андрэй Лазуткін паказаў фатаграфіі Юліі Навальнай у чырвонай сукенцы на цырымоніі ўручэння «Оскара». Паводле яго слоў, гэта фота было зроблена неўзабаве пасля смерці яе мужа. Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці так гэта. 

Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны 16 лютага памёр у калоніі. Праз два дні Юлія Навальная заявіла, што працягне справу мужа. Праз яшчэ два дні, 20 лютага, беларускі палітолаг Андрэй Лазуткін сказаў у эфіры тэлеканалу СТБ, што жонка загінулага палітыка не смуткуе пра мужа і наведвае свецкія мерапрыемствы.

«І вось ужо брэнд Навальны перадаюць жонцы Навальнага. У першую ж гадзіну пасля паведамлення пра смерць робяць заяву краіны Еўразвязу, робіць зварот Байдэн, Еўрапейская камісія, Зяленскі. А жонка ў гэты дзень выступае ў Мюнхене на канферэнцыі па бяспецы. Яе падводзяць да Ціханоўскай. Потым паказваюць на ўручэнні прэміі "Оскара". Як бачым, сляза не ўпала, няма чорнага колеру, жалобы, адбываецца свецкі раўт у вячэрняй сукенцы. Зразумела, чалавеку могуць даць заспакаяльнае, можа быць шок. Але справа ў тым, што Навальны меў стасункі з іншай жанчынай», — заявіў ён.

Падчас гэтых словаў гледачам прадэманстравалі відэашэраг, у якім паказалі фатаграфію жонкі Навальнага ў чырвонай вячэрняй сукенцы.

Юлія Навальная з дзецьмі была на ўручэнні «Оскара» ў 2023 годзе, калі гэтую прэмію атрымаў дакументальны фільм «Навальны» канадскага рэжысёра Дэніэла Роэра. Тады расейскі апазіцыйны палітык быў яшчэ жывы.

Цырымонія ўручэння прэміі «Оскар» у 2024 годзе запланаваная на 10 сакавіка. Гэта значыць, яна яшчэ не адбылася, і жонка Навальнага ніяк не магла на ёй прысутнічаць.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі