Антыфэйк / фактчэк

28 мая

На АНТ Беларусь назвалі самай наведвальнай пасля Расеі краінай на постсавецкай прасторы. Мы знайшлі дзве больш папулярныя

Каманда Weekly Top Fake вывучыла некалькі рэйтынгаў і высветліла, што кожны ўлічвае розную беларускую статыстыку.

На постсавецкай прасторы лідарамі па наведвальнасці турыстамі ў 2023 годзе сталі Беларусь і Расея, распавялі ў перадачы «Як паглядзець» на АНТ. Каманда Weekly Top Fake праверыла гэтую заяву. 

Пра беларускія і расейскія дасягненні ў сферы турызму вядоўца тэлеканалу АНТ Ганна Пыж распавяла 18 траўня 2024 года.

«Беларусь апынулася сярод 50 найбольш наведвальных краін свету. З двух сотняў даволі высокае 48 месца. <...> А вось на постсавецкай прасторы лідаруюць Расея і Беларусь. Якія тут санкцыі? За год да нас прыехалі больш за 3,5 млн чалавек», — распавяла вядоўца.

Беларусь у 2023 годзе наведалі 1,6 млн замежнікаў, з якіх 750 тыс. — расейцы, паведаміла ў сакавіку 2024 года дырэктар дэпартаменту па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч. Яна дадала, што гэтая лічба не ўлічвае турыстаў, якія падарожнічалі ў Беларусь праз мяжу з Расеяй на асабістым аўто. Паўнавартаснага памежнага кантролю паміж краінамі няма, таму дакладную колькасць тых, хто ўязджае, складана падлічыць. 

У красавіку намеснік міністра спорту і турызму называў ўжо іншую лічбу замежных турыстаў за мінулы год: амаль 6 млн, 5 з якіх — расейцы. Разыходжанне істотнае. Магчыма, гэта з улікам расейцаў, якія прыехалі на ўласных аўто. 

Улічваць турыстаў з Расеі ў статыстыцы пачалі з 2016 года. Мяркуючы па дадзеных на сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі, у 2017-2019 гадах іх было больш — 11 млн перасячэнняў з лішнім штогод. 

Каманда Weekly Top Fake вывучыла некалькі такіх рэйтынгаў і высветліла, што кожны ўлічвае розную беларускую статыстыку, ад гэтага залежыць і пазіцыя краіны. Агульнае ў гэтых дадзеных тое, што на постсавецкай прасторы ў лідарах па турызме разам з Расеяй зусім не Беларусь. Наперадзе Кыргызстан і Узбекістан. Летась Кыргызстан наведалі 8,5 млн турыстаў, Узбекістан — 6,6 млн. У Расею ў 2023-м прыехалі 15 млн замежнікаў.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Выратаваў Палац Незалежнасці ад штурму і разагнаў пратэстоўцаў? Лукашэнка распавёў старую гісторыю па-новаму
Антыфэйк / фактчэк

Выратаваў Палац Незалежнасці ад штурму і разагнаў пратэстоўцаў? Лукашэнка распавёў старую гісторыю па-новаму

Гэтая гісторыя адрозніваецца ад той, якую 23 жніўня 2020 года апублікавала прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант у тэлеграм-канале «Пул Першага».

28 жніўня 2024 Чытаць