Антыфэйк / фактчэк

06 верасня 2024

Аналітык Аўдонін палохае моладзь: атрымаць прызнанне можна толькі на радзіме. Мы знайшлі мігрантаў, якія ўдастойваліся Нобеля

Беларускія таленты атрымлівалі Нобелеўскую прэмію двойчы.

Таленавітыя беларусы ў эміграцыі не могуць атрымаць Нобелеўскую прэмію, запэўніў аналітык Аляксей Аўдонін слухачоў «Альфа Радыё». Каманда Weekly Top Fake вывучыла спіс атрымальнікаў прэміі і высветліла, што Аўдонін не мае рацыі. 

Адмыслоўцам і прызнаным навукоўцам можна стаць толькі на радзіме, распавёў аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін у эфіры «Альфа Радыё» 28 жніўня 2024 года.

«Ніхто не будзе з нашай таленавітай моладзі рабіць Нобелеўскіх лаўрэатаў. Ніхто, ні пры якіх абставінах. Яны ўсё будуць прысвойваць сабе. Таму стаць талентам і стаць прызнаным навукоўцам, спецыялістам можна толькі ў сябе, на сваёй радзіме. Ствараючы даброты для свайго народу і нацыянальнай эканомікі», — заявіў Аўдонін.

Спіс Нобелеўскіх лаўрэатаў розных гадоў не пацвярджае словы аналітыка. У ЗША, паводле дадзеных за 2000 год, якія апублікаваў Нацыянальны фонд амерыканскай палітыкі, 40% з іх — імігранты.

Ёсць такія прыклады і сярод выхадцаў з тэрыторыі Савецкага Саюзу. Адзін з іх — пісьменнік Іосіф Бродскі, які з 70-х гадоў жыў у эміграцыі. 

Амерыканскі эканаміст Сайман Кузнец у 1971 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па эканоміцы. Нарадзіўся ён у беларускім Пінску ў 1901 годзе, вучыўся і працаваў ва ўкраінскім Харкаве, а ў 1922 годзе з'ехаў у ЗША. 

Адзін з апошніх прыкладаў — нобелеўскі лаўрэат па фізіцы 2010 года Андрэй Гейм, вядомы як адзін з распрацоўшчыкаў метаду атрымання графену. Ён нарадзіўся ў Сочы, вучыўся ў Маскве, працаваў у Акадэміі Навук СССР. З'ехаў у 1990 годзе, цяпер жыве і працуе ў Вялікай Брытаніі.

Беларускія таленты атрымлівалі Нобелеўскую прэмію двойчы: пісьменніца Святлана Алексіевіч і праваабаронца Алесь Бяляцкі. Алексіевіч з'ехала з Беларусі, а Бяляцкага на радзіме прысудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі за нібыта фінансаванне пратэстаў пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе і кантрабанду грашовых сродкаў.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Беларускае прадпрыемства пахвалілася, што яго пажарныя лесвіцы лепшыя за нямецкія. Параўналі іх характарыстыкі
Антыфэйк / фактчэк

Беларускае прадпрыемства пахвалілася, што яго пажарныя лесвіцы лепшыя за нямецкія. Параўналі іх характарыстыкі

Пажарную машыну з лесвіцай беларускай вытворчасці Аляксандру Лукашэнку паказалі падчас экскурсіі па заводзе «Пажснаб» у Барысаве.

24 снежня 2024 Чытаць
Вядоўца Лебедзева заявіла, што навукоўцы з нацысцкай Нямеччыны працавалі на NATO. Высветлілі, на каго яшчэ
Антыфэйк / фактчэк

Вядоўца Лебедзева заявіла, што навукоўцы з нацысцкай Нямеччыны працавалі на NATO. Высветлілі, на каго яшчэ

Вернер фон Браўн сапраўды працаваў на Трэці Рэйх, ён распрацаваў ракету V-2 — папярэдніцу амерыканскіх і савецкіх міжкантынентальных балістычных ракет.

20 снежня 2024 Чытаць