Антыфэйк / фактчэк

05 верасня

Ален Дэлон завяшчаў маёмасць сабаку? Высветлілі, хто насамрэч атрымаў спадчыну кінаактора

88-гадовы Ален Дэлон пайшоў з жыцця 18 жніўня 2024 года.

Французскі кінаактор Ален Дэлон завяшчаў сваю маёмасць сабаку, распавёў у інтэрв'ю БелТА гісторык Мікалай Платошкін. Гэты ўчынак Дэлона ён патлумачыў злосцю і безвыходнасцю. Каманда Weekly Top Fake праверыла, каму ж дасталася спадчына кінаактора. 

88-гадовы Ален Дэлон пайшоў з жыцця 18 жніўня 2024 года. Пра завяшчанне кінаактора разважаў расейскі гісторык Мікалай Платошкін у інтэрв'ю БелТА 26 жніўня 2024 года. 

«Ён жа шмат маёмасці сабаку завяшчаў. І не таму што ён дзіваваў там. Мабыць, проста вырашыў, што больш годных няма. І гэта Дэлон. А колькі людзей, якія не ўпісаліся там ні ў што. Як у той жа Швецыі. На дапамогу яны там жывуць, але гэта, хутчэй, жыццё як у заапарку», — распавёў гісторык.

Са словаяў родных, якіх цытаваў тэлеканал CNEWS, а таксама газеты Le Figaro і Libération, Ален Дэлон завяшчаў спадчыну траім дзецям. Палову — дачцэ, дваім сынам — па чвэрці. Сабакі ў гэтым спісе няма. 

З жывёлай была звязаная іншая гісторыя. Дэлон прасіў, каб яе ўсыпілі і пахавалі разам з ім. Але родныя актора не сталі гэтага рабіць і паабяцалі клапаціцца пра сабаку да канца яго жыцця.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі