Антыфэйк / фактчэк

23 лютага

Муж кіраўніцы Еўракамісіі кіруе кампаніяй, якая выпускае вакцыны Pfizer? Каманда WTF праверыла, ці так гэта

Пытанні да кіраўніцы Еўракамісіі і яе мужа паўсталі ў ЕЗ напрыканцы 2022 года з іншай прычыны.

Дата з'яўлення фэйка: 13.11.2023
Муж кіраўніцы Еўракамісіі Урзулі фон дэр Ляен кіруе кампаніяй, якая вырабляе вакцыну Pfizer ад каронавіруса. Менавіта з гэтым звязана яе шырокае выкарыстанне ў Еўропе. Пра гэта ў эфіры «Азаронак. Наўпрост» распавялі вядоўца Рыгор Азаронак і палітолаг Пётр Пятроўскі. Журналісты Weekly Top Fake праверылі гэта сцвярджэнне. 

Вядоўца Рыгор Азаронак у сваёй праграме «Азаронак. Наўпрост» 13 лістапада распавёў, якія бачыць прычыны папулярнасці вакцыны Pfizer у Еўропе.

«Яны гэтым "Пфайзерам" абкалолі, а потым аказалася, што муж нашай каханай Урзулі — гэта кіраўнік фармацэўтычнай фірмы, якая гэтыя "Пфайзеры" там і лабіюе, і вырабляе», — заявіў ён

Са слоў госця перадачы палітолага Пятра Пятроўскага, менавіта праз гэта расейскія і кітайскія вакцыны ад COVID-19 доўгі час не рэгістравалі ў Еўропе:

«Калі з'явілася руская вакцына, калі з'явілася кітайская вакцына, колькі яны мусолілі, каб яе прыняць на міжнародным узроўні? Стварылі ўсе метадалагічныя, усе бюракратычныя перашкоды», — кажа Пятроўскі.

Генеральнага дырэктара амерыканскай кампаніі Pfizer клічуць Альберт Бурла. Вакцыны ад каронавіруса Pfizer выпускае ў супрацы з кампаніяй BioNTech, якую ўзначальваюць Угур Шахін і Озлем Цюрэджы. А мужа кіраўніцы Еўракамісіі клічуць Хайка фон дэр Ляен. Ён займае пасаду медычнага дырэктара ў біятэхналагічнай кампаніі Orgenesis. Сярод распрацовак гэтай фірмы ёсць вакцына ад COVID-19 пад назвай AutoVac, але яна пакуль знаходзіцца на стадыі выпрабаванняў. Сувязь Orgenesis з Pfizer і BioNTech не была знойдзена.

Пытанні да кіраўніцы Еўракамісіі і яе мужа паўсталі ў ЕЗ напрыканцы 2022 года з іншай прычыны. Кампанія, у якой працуе Хайка фон дэр Ляен, атрымлівала гранты ад Еўразвязу на праекты, звязаныя з геннай і клеткавай тэрапіяй. Прадстаўнікі партыі «Зялёныя» прасілі праверыць, ці не з'яўляецца гэта канфліктам інтарэсаў. Была праведзеная праверка, але парушэнняў не выявілі.

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі