Антыфэйк / фактчэк

15 жніўня

Клішэвіч: Літва выдаткоўвае на Ціханоўскую амаль паўмільёна еўра на месяц. Высветлілі, як моцна дэпутат памыліўся ў падліках

Дэпутат беларускага парламенту Сяргей Клішэвіч распавёў пра нянавісць літоўцаў да Святланы Ціханоўскай, бо на яе Літва выдаткоўвае амаль паўмільёна еўра на месяц.

У Вільні на сценах дамоў з'явіліся надпісы на літоўскай мове «Ціханоўская, прэч з нашага гораду». Дэпутат беларускага парламенту Сяргей Клішэвіч патлумачыў гэта нянавісцю літоўцаў да Святланы Ціханоўскай, бо на яе Літва выдаткоўвае амаль паўмільёна еўра на месяц. Каманда Weekly Top Fake высветліла, які напраўду бюджэт кабінету апазіцыйнага палітыка. 

Пра выдаткі Літвы на Святлану Ціханоўскую дэпутат Сяргей Клішэвіч разважаў 2 жніўня 2024 года ў эфіры ў Рыгора Азаронка.

«Гэта нашы санкцыі, калі хочаце, супраць літоўскага ўраду. Кожны месяц яны на іх выдаткоўваюць 400 тысяч еўра, якія маглі выдаткаваць на школы, шпіталі, паліклінікі для свайго ўласнага літоўскага народу», — сказаў Клішэвіч.

Гэтая сума — верагодна, адсылка да посту дэпутата Сейма Літвы, які ў 2021 годзе заявіў, што літоўскі ўрад выдаткоўвае на Ціханоўскую €35 тыс. у месяц. Гэта значыць гаворка ідзе пра €400 тыс. у год, а не ў месяц. Клішэвіч памыліўся амаль у 11,5 разу. 

Тады гэтую суму, дарэчы, ніхто не пацвердзіў. А афіцыйна бюджэт усяго офісу Святланы Ціханоўскай за ўвесь год склаў €180 тыс.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі