Антыфэйк / фактчэк

07 лістапада 2023

Ціханоўская заклікае забіваць палестынскіх дзяцей? Выкрыццё фэйка ад Media IQ

За блогера з каманды Святланы Ціханоўскай беларускія дзяржмедыі выдалі Таццяну Мартынаву, журналістку, радыёвядоўцу, палітэмігрантку, якая год працавала на АНТ.

Дата з'яўлення фэйка: 20.10.2023
Партнёрскі матэрыял
Беларускія дзяржаўныя медыі напісалі для англамоўнай аўдыторыі, што Святлана Ціханоўская праз блогера з яе каманды заклікае забіваць палестынскіх дзяцей. Media IQ разабралася, што да чаго.

Беларускія раённыя медыі 20 кастрычніка ў сваіх акаўнтах у сацыяльнай сетцы X (былы Тўітэр) на англійскай мове напісалі, што блогерка з каманды Святланы Ціханоўскай на ўкраінскім тэлебачанні распавяла, што лідарка беларускай апазіцыі прапануе забіваць палестынскіх дзяцей. Посты з прыкладна аднолькавым зместам выйшлі ў «Жоўтых сліў», «BOBRlife» (акаўнт газеты «Бабруйскае жыццё»), Lida News, «Весніка Чэрыкаўшчыны», «Навінаў Касцюковічаў», «Сельскага жыцця» (газета гораду Круглае),«Шляха перамогі» (газета гораду Вілейка), redflag.by (акаўнт газеты «Чырвоны сцяг. Краснаполле») ды іншых.

За блогера з каманды Святланы Ціханоўскай беларускія дзяржмедыі выдалі Таццяну Мартынаву, журналістку, радыёвядоўцу, палітэмігрантку, якая год працавала на АНТ. З вясны 2022 года яна з'яўлялася на ўкраінскім тэлеканале «Раніца лютага» і вядзе палітычны блог на YouTube «Хопіць баяцца». Мартынава не сімпатызуе Ціханоўскай і не мае ніякага дачынення да яе офісу.

У эфіры ўкраінскага тэлеканалу «Прямий» Мартынава выказала сваё меркаванне пра палестынскіх дзяцей: што яны адрозніваюцца ад ізраільскіх тым, што іх з дзяцінства вучаць ненавідзець габрэяў.

«У сучаснасці мы маем: вось вашая хваленая дэмакратыя, у Францыі забаранілі акцыі ў падтрымку Палестыны. Вось значыць, чым адрозніваюцца ізраільскія дзеці ад палестынскіх няшчасных дзяцей? Я вам раскажу, чым адрозніваюцца ізраільскія дзеці ад палестынскіх дзяцей! Калі ізраільскае дзіця расце, і справа нават не толькі ў каханні і дастатку, і гэтак далей, яно не прыходзіць у школу, дзе яго пачынаюць вучыць “забі!”. А ў 16 гадоў яго ўласная маці не дае яму зброю і кажа: “Ідзі забі габрэя!”. Вось у гэтым розніца! І ў ізраільскай маці, і ў палестынскай маці ... я разумею, што кажу цяпер рэчы, наогул блізкія да нацызму, але гэта не пра нацызм. Гэта пра тое, што гэты народ вось такім чынам, ХАМАС, які прыйшоў там да ўлады і ад якога залежала абсалютна ўсё: чаму вучыць дзяцей, хто атрымлівае магчымасць прасоўвацца па сацыяльным ліфце, у якіх умовах жывуць, як будуюцца сем'і, як думаюць дарослыя людзі і чаму яны вучаць сваіх дзяцей». 

Далей Мартынава не вярталася да тэмы розніцы паміж ізраільскімі і палестынскімі дзецьмі. Закліку забіваць палестынскіх дзяцей у яе выказванні няма. Таццяна Мартынава каментуе розныя палітычныя падзеі, і ў тэме ізраільска-палестынскай вайны не можа выступаць як эксперт.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі

Вадзім Ялфімаў прысарамаціў амерыканцаў за словы Байдэна пра Пуціна. Нагадваем палітолагу, хто яшчэ не саромеецца ў выразах

Антыфэйк / фактчэк

Вадзім Ялфімаў прысарамаціў амерыканцаў за словы Байдэна пра Пуціна. Нагадваем палітолагу, хто яшчэ не саромеецца ў выразах

Аляксандр Лукашэнка таксама не саромеецца ў выразах, але папрокаў за гэта з боку палітолага Ялфімава ён ніколі не атрымліваў.

01/03 Чытаць