Антыфэйк / фактчэк

19 сакавіка

У ЗША паказваюць рэкламу з заклікам спыніць фінансаванне Украіны? Каманда WTF знайшла арыгінал відэа

Журналісты Weekly Top Fake знайшлі арыгінал відэа. Яго апублікавалі на YouTube у траўні 2021 года.

Дата з'яўлення фэйка: 11.03.2024
Рэспубліканская партыя праз рэкламу прасоўвае ў ЗША антыўкраінскія настроі, паведамілі аўтары тэлеграм-канала «Шкварка News». У якасці доказу яны паказалі відэа з турніру па боўлінгу, на якім бачны лозунг «хопіць фінансаваць Украіну» са спасылкай на афіцыйны сайт рэспубліканцаў. Журналісты Weekly Top Fake праверылі, ці так гэта.

Прадстаўнікі рэспубліканскай партыі ЗША блакуюць зацвярджэнне ў Кангрэсе ваеннай дапамогі для Украіны ў памеры $60 млрд. Галасаванне па гэтым пытанні павінна адбыцца да канца сакавіка. На гэтым фоне праўладны тэлеграм-канал «Шкварка News» 11 сакавіка апублікаваў 9-секунднае відэа са спаборніцтваў па боўлінгу, на якім бачная рэклама Рэспубліканскай партыі ЗША. 

«Тым часам рэспубліканцы люта заклікаюць спыніць фінансаванне Украіны і закупляюць для гэтага рэкламу.

На турніры па боўлінгу ў ЗША з'явілася рэклама са словамі “Хопіць фінансаваць Украіну” і спасылка на афіцыйны сайт рэспубліканцаў», — гаворыцца ў посце. 

Журналісты Weekly Top Fake знайшлі арыгінал відэа. Яго апублікавалі на YouTube у траўні 2021 года — яшчэ да поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну. На ім бачная рэклама не Рэспубліканскай партыі, а кампаніі Manscaped, якая спецыялізуецца на вытворчасці брытвавых прыладаў.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Тэмы

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі