Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Джо Байдэн спрабаваў сесці на неіснуючае крэсла? Мы паглядзелі арыгінал відэа
Такая навіна з'явілася і ў расейскіх медыях.
У Францыі адзначылі 80-ю гадавіну высадкі саюзных сіл у Нармандыі ў 1944 годзе. У святочным мерапрыемстве сярод іншых удзельнічаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Некаторыя беларускія і расейскія медыі паведамілі, што палітык паводзіў сябе дзіўна і нават спрабаваў сесці на неіснуючае крэсла. Каманда Weekly Top Fake разабралася, што тут да чаго.
Пост з відэа, на якім Джо Байдэн нібыта дзіўна сябе паводзіць на мерапрыемстве ў Францыі, тэлеграм-канал дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1» ATN_NEWS апублікаваў 6 чэрвеня 2024 года.
«Джо Байдэн спрабуе сесці на неіснуючае крэсла», — гаворыцца ў подпісе.
Каманда Weekly Top Fake разгледзела фота і відэа з мерапрыемства і пераканалася, што крэсла існуе. На відэа за Эмануэлем Макронам, яго жонкай Брыжыт і Джо Байдэнам можна ўбачыць падлакотнікі крэслаў і спінкі.
Відэа, якое паказалі ў посце, перарываецца ў той момант, калі Байдэн усё ж сеў на нібыта неіснуючае крэсла.
На арыгінале запісу відаць, што затрымаўся перад крэслам Байдэн толькі таму, што пачалі абвяшчаць выступоўцу — міністра абароны ЗША Лойда Осціна.
Вам гэта нічога не будзе каштаваць!1,5% вашых падаткаў у Польшчы падтрымаюць працу БРЦ
Пры падачы падатковай дэкларацыі PIT у Польшчы вы можаце 1,5% ад выплачаных падаткаў накіраваць любой некамерцыйнай арганізацыі. У тым ліку, гэтымі 1,5% вы можаце падтрымаць работу Беларускага расследавальніцкага цэнтру.
Пры афармленні PIT трэба пазначыць рэквізіты БРЦ у раздзеле «1,5% podatku dla OPP». Нашыя дадзеныя для ўнясення ў дэкларацыю: