Па словах дырэктара крымінальнай службы літоўскай мытні Мантаса Каўшыласа, падчас дасудовага расследавання былі праведзеныя ператрусы ў трох літоўскіх гарадах, у розных кампаніях. Яны падазраюцца ва ўдзеле ў «ценявых» схемах па абходзе міжнародных санкцый. Таксама затрыманыя дзве асобы, якія падазраюцца ў датычнасці да злачынстваў, якія расследуюцца. Акрамя таго, мытня затрымала 3000 тон карбаміду, кошт якіх перавышае 2 млн эўраў. Іх спрабавалі перавезці па чыгунцы. Каўшылас паведаміў, што гаворка ідзе пра груз, які мы знялі на камеру ў клайпедскім порце падчас нашага расследавання.
Паводле яго слоў, уладальнік і менеджар названай у нашым расследаванні кампаніі Rogera арыштаваны, – пра гэта паведамілі нашыя калегі з выдання Siena.
Па версіі следства, для абыходу міжнародных санкцый магла быць скарыстана «падстаўная» кампанія, зарэгістраваная ў Беларусі і якая не падпадае пад санкцыі. Аналагічныя дадзеныя агучваліся ў нашым сумесным расследаванні з літоўскім выданнем Siena. Мы выявілі прамежкавую кампанію «Тэхнаспецтрэйдынг», зарэгістраваную ў Беларусі, якая пастаўляе ў Еўропу ўгнаенні ў абыход санкцый, накладзеных на вытворцу гэтых угнаенняў – кампанію «Горадня Азот».
«Ужо ў пачатку лютага супрацоўнікі Віленскай тэрытарыяльнай мытні затрымалі на станцыі Вайдота некалькі вагонаў, якія едуць у Клайпедскі порт, і ўзялі ўзоры ўгнаенняў на экспертызу. У цяперашні час праводзяцца працэдуры мытнага кантролю», – заявіў Жвіронас.
Нашаму журналісту Аляксандру Ярашэвічу, літоўская мытня прадставіла доступ да затрыманых вагонаў.