Навіны 27 сакавіка

ЕЗ наклаў санкцыі на «Беларускія латарэі» пасля расследавання БРЦ

Пад абмежаванні трапіла і кампанія, што распрацавала ПЗ для дзяржаўнай онлайн-латарэі «Белбэт».

Беларускія латарэі
Крыніца: x.com/belloto_by
Еўразвяз пашырыў абмежавальныя захады супраць Беларусі, папоўніўшы 27 сакавіка 2025 года санкцыйны спіс на 25 чалавек і 7 кампаній. У яго ўключылі РУП «Беларускія латарэі», дырэктара арганізацыі Міхаіла Дзенісенку і іншых звязаных з ёй чыноўнікаў. 

У снежні 2024 года БРЦ распавёў пра дзейнасць «Беларускіх латарэй». Кампанія належыць Упраўленню справамі прэзідэнта, а 99,8% яе прыбыткаў прыпадае на онлайн-латарэю «Белбэт». Нягледзячы на тое, што пляцоўка функцыянуе як віртуальнае казіно, на яе не распаўсюджваюцца правілы, пастаўленыя дзяржавай для такога роду азартных гульняў. 

Напрыклад, «Белбэт» не ідэнтыфікуе асобу і не правярае веку гульцоў, таму прайграць рэальныя грошы могуць непаўналетнія. Толькі ў 2023 годзе «Беларускія латарэі» планавалі атрымаць выручку ў памеры больш 6 млрд рублёў (больш за $1,8 млрд).

У матывацыйнай частцы санкцыйнага дакументу адзначылі, што рэгістрацыя «Белбэт» у якасці латарэі стварае «спрыяльныя ўмовы для працы», а «Беларускія латарэі» падтрымваюць афіцыйны Менск з дапамогай «атрымання прыбытку ад азартных гульняў». 

Апроч таго, у абмежавальны спіс унеслі ТАА «Рыдота» і аднаго з яго заснавальнікаў і дырэктара Дзімтрыя Швядко. Гэтая кампанія распрацавала для «Белбэт» праграмнае забеспячэнне. Яе ўласнікі звязаныя з Аляксандрам Шатровым, які патрапіў пад санкцыі ЕЗ у 2021 годзе за распрацоўку сістэмы сачэння Kipod, якае дапамагала дзяржапарату Беларусі «у прыгнечанні грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі».

Беларускія латарэі
Крыніца: x.com/belloto_by
Беларускія латарэі
Крыніца: x.com/belloto_by
Іншыя Навіны
Праект Dubai Unlocked атрымаў узнагароду Асацыяцыі Бізнес Журналістаў SABEW. БРЦ у яго рамках расказаў пра сувязь братоў Карычаў з рэзідэнцыяй «Усход»
Навіны Праект Dubai Unlocked атрымаў узнагароду Асацыяцыі Бізнес Журналістаў SABEW. БРЦ у яго рамках расказаў пра сувязь братоў Карычаў з рэзідэнцыяй «Усход»
Звязаныя з Карычамі кампаніі маглі быць намінальнымі ўласнікамі рэзідэнцыі Лукашэнкі «Усход» — жылога комплексу на беразе Менскага мора.
18 сакавіка 2025 Чытаць