Незадоўга да гэтага мы запыталі ў дзяржаўных інстытутаў інфармацыю, даступнасць якой гарантуецца законам:
Дадзеныя аб смяротнасці і нараджальнасці за 2020 і 2021 гады – запыт быў накіраваны ў Нацыянальны статыстычны камітэт;
Інфармацыю аб інвестыцыйных пагадненнях з Беларуссю – у Міністэрства эканомікі;
Дадзеныя аб квотах на продаж тытунёвых вырабаў – даслалі запыт у Савет Міністраў.
Чыноўнікі адмовіліся прадстаўляць нам гэтыя звесткі, хаця абавязаны былі гэта зрабіць па законе. Да таго ж уся запытаная намі інфармацыя раней была агульнадаступнай. Статыстыка смяротнасці і нараджальнасці ў РБ публікавалася штогод, як і інфармацыя аб квотах на вытворчасць тытунёвых вырабаў. У адкрытым доступе знаходзілася інфармацыя аб дзейнасці дзяржаўных органаў, у тым ліку аб інвестыцыйных дамовах з Дзяржаўнага рэестра.
Згодна з 34 артыкулам Канстытуцыі аб «атрыманні поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў», кожны грамадзянін краіны мае права на доступ да гэтых звестак. А паводле Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, гэтыя звесткі могуць публікавацца ў СМІ ці на дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах. У рэальнасці ўлады не дзеляцца гэтымі дадзенымі і адхіляюць усе спробы абскардзіць такое рашэнне.
«У дэмакратычнай Беларусі інфармацыя будзе агульнадаступнай для грамадства, а не інструментам маніпулявання грамадскай думкай. Рашэнне Камітэту пацвердзіць факт парушэнняў і забяспечыць права на доступ да інфармацыі ў будучыні», – упэўненыя нашыя калегі з Respect-Protect-Fulfill.