Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, Еўразвяз і ЗША ўвялі абмежаванні на пастаўку ў Расею тэхнікі і запчастак для яе. Заходнія гульцы сышлі з рынку. Гэтым скарыстаўся Аляксандр Шакуцін, старшыня рады дырэктараў ААТ «"Амкадор" – кіроўная кампанія холдынгу».
«Амкадор» вырабляе будаўнічыя, лесанарыхтоўчыя, камунальныя і сельскагаспадарчыя машыны. Расследавальнікі БРЦ высветлілі, што, выкарыстоўваючы праграму імпартазамяшчэння, кампанія пастаўляе на расейскі рынак тэхніку, для вытворчасці якой ужываюць імпартныя дэталі. На сайце холдынгу напісана, што гэта кампаненты з Еўропы, Амерыкі і Японіі, у тым ліку якія трапілі пад санкцыі.
Сам Шакуцін таксама знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу. Ён падтрымаў Лукашэнку на выбарах 2020 года і прыняў удзел у яго таемнай інаўгурацыі. Яны разам збіралі бульбу, лёталі ў камандзіроўкі і вясельнае падарожжа бізнесмена, наведвалі цешчу нязменнага кіраўніка Беларусі.
У першай частцы новага расследавання БРЦ раскажа, як беларускае прадпрыемства пастаўляе ў Расею тэхніку з забароненымі дэталямі, выдаючы канчатковы прадукт за беларускі або саюзны, а таксама як запчасткі, вырабленыя заходнімі кампаніямі, трапляюць у цэхі «Амкадора».
Таксама мы прадставім меркаванне Аляксандра Шакуціна – ён даў БРЦ каментар. Свае пытанні мы задалі і заходнім вытворцам, чые камплектуючыя выкарыстоўваюцца ў прадукцыі тэхнікі «Амкадор».
Глядзіце прэмʼеру расследавання на ютуб-канале БРЦ 8 верасня ў 17:30 па Менску і чытайце на нашым сайце ў раздзеле «Расследаванні».
Іншыя Навіны
Навіны
«Цудоўнае абаянне брыдоты». Пукст у гасцях у Чалага
Сяргей Чалы пагаварыў з Сяргеем Пукстам пра багаты горад Варшаву, карамельны Менск без інвалідаў, абаяльнага Георгія Дабро і месца артыста на музычнай паліцы.
Навіны
Беларусь вінаваціць суседзяў за чэргі на мяжы з ЕЗ. Журналіст БРЦ зʼездзіў на пункт пропуску, каб разабрацца ў прычынах
«Для выезду з Літвы ў Беларусь трэба гадзін пяць».
Навіны
Здзелкі не было? Літоўская фірма купіла карбамід у ўзбекскага заводу з загрузкай тавару ў Лідзе – каментар прадпрыемства
Месцам адгрузкі ў накладной для атрымальніка ўказаны горад Ліда. Пры гэтым адзіны вытворца карбаміду ў Беларусі – гэта «Горадня Азот».