Як запчасткі, вырабленыя заходнімі кампаніямі трапляюць у цэхі «Амкадора».

Як зарабляць на эмбарга ў дачыненні да Расеі, знаходзячыся пад персанальнымі санкцыямі? Як зарабляць, выкарыстоўваючы нежаданне заходніх вытворцаў губляць прыбыткі? Як зарабляць, мяняючы схему ўласнасці, але пакідаючы бізнес у сямʼі? У новым расследаванні БРЦ раскажа, як зарабляе «гаманец» і блізкі сябар Лукашэнкі, уладальнік «Амкадора» Аляксандр Шакуцін – насуперак і дзякуючы абмежаванням, уведзеным супраць Расеі, і сыходу з рынку краіны ключавых гульцоў.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, Еўразвяз і ЗША ўвялі абмежаванні на пастаўку ў Расею тэхнікі і запчастак для яе. Заходнія гульцы сышлі з рынку. Гэтым скарыстаўся Аляксандр Шакуцін, старшыня рады дырэктараў ААТ «"Амкадор" – кіроўная кампанія холдынгу».

«Амкадор» вырабляе будаўнічыя, лесанарыхтоўчыя, камунальныя і сельскагаспадарчыя машыны. Расследавальнікі БРЦ высветлілі, што, выкарыстоўваючы праграму імпартазамяшчэння, кампанія пастаўляе на расейскі рынак тэхніку, для вытворчасці якой ужываюць імпартныя дэталі. На сайце холдынгу напісана, што гэта кампаненты з Еўропы, Амерыкі і Японіі, у тым ліку якія трапілі пад санкцыі.

Сам Шакуцін таксама знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу. Ён падтрымаў Лукашэнку на выбарах 2020 года і прыняў удзел у яго таемнай інаўгурацыі. Яны разам збіралі бульбу, лёталі ў камандзіроўкі і вясельнае падарожжа бізнесмена, наведвалі цешчу нязменнага кіраўніка Беларусі.

У першай частцы новага расследавання БРЦ раскажа, як беларускае прадпрыемства пастаўляе ў Расею тэхніку з забароненымі дэталямі, выдаючы канчатковы прадукт за беларускі або саюзны, а таксама як запчасткі, вырабленыя заходнімі кампаніямі, трапляюць у цэхі «Амкадора».

Таксама мы прадставім меркаванне Аляксандра Шакуціна – ён даў БРЦ каментар. Свае пытанні мы задалі і заходнім вытворцам, чые камплектуючыя выкарыстоўваюцца ў прадукцыі тэхнікі «Амкадор».

Глядзіце прэмʼеру расследавання на ютуб-канале БРЦ 8 верасня ў 17:30 па Менску і чытайце на нашым сайце ў раздзеле «Расследаванні».

Іншыя Навіны

«Пачыналі пісаць як фантастыку, зрабілі нешта практычна дакументальнае». Стваральнікі серыялу «Працэсы» ў гасцях у Чалага

Навіны

«Пачыналі пісаць як фантастыку, зрабілі нешта практычна дакументальнае». Стваральнікі серыялу «Працэсы» ў гасцях у Чалага

Сяргей Чалы пагутарыў з шоўранерамі праекту «Працэсы» Андрэем Кашперскім і Міхаілам Зуем пра серыял на літару П, гульнявое кіно і жыццё без фізічнай Беларусі.

24/01 Чытаць
Афшорныя кампаніі або нерухомасць у Нью-Ёрку: 8 карысных інструментаў для адсочвання актываў чыноўнікаў і бізнесменаў

Навіны

Афшорныя кампаніі або нерухомасць у Нью-Ёрку: 8 карысных інструментаў для адсочвання актываў чыноўнікаў і бізнесменаў

Каманда расследавальнікаў БРЦ прыняла ўдзел у Глабальнай канферэнцыі па расследавальніцкай журналістыцы GIJC 2023 і даведалася аб некалькіх інструментах для...

28/12 Чытаць