Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, Еўразвяз і ЗША ўвялі абмежаванні на пастаўку ў Расею тэхнікі і запчастак для яе. Заходнія гульцы сышлі з рынку. Гэтым скарыстаўся Аляксандр Шакуцін, старшыня рады дырэктараў ААТ «"Амкадор" – кіроўная кампанія холдынгу».
«Амкадор» вырабляе будаўнічыя, лесанарыхтоўчыя, камунальныя і сельскагаспадарчыя машыны. Расследавальнікі БРЦ высветлілі, што, выкарыстоўваючы праграму імпартазамяшчэння, кампанія пастаўляе на расейскі рынак тэхніку, для вытворчасці якой ужываюць імпартныя дэталі. На сайце холдынгу напісана, што гэта кампаненты з Еўропы, Амерыкі і Японіі, у тым ліку якія трапілі пад санкцыі.
Сам Шакуцін таксама знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу. Ён падтрымаў Лукашэнку на выбарах 2020 года і прыняў удзел у яго таемнай інаўгурацыі. Яны разам збіралі бульбу, лёталі ў камандзіроўкі і вясельнае падарожжа бізнесмена, наведвалі цешчу нязменнага кіраўніка Беларусі.
У першай частцы новага расследавання БРЦ раскажа, як беларускае прадпрыемства пастаўляе ў Расею тэхніку з забароненымі дэталямі, выдаючы канчатковы прадукт за беларускі або саюзны, а таксама як запчасткі, вырабленыя заходнімі кампаніямі, трапляюць у цэхі «Амкадора».
Таксама мы прадставім меркаванне Аляксандра Шакуціна – ён даў БРЦ каментар. Свае пытанні мы задалі і заходнім вытворцам, чые камплектуючыя выкарыстоўваюцца ў прадукцыі тэхнікі «Амкадор».
Глядзіце прэмʼеру расследавання на ютуб-канале БРЦ 8 верасня ў 17:30 па Менску і чытайце на нашым сайце ў раздзеле «Расследаванні».
Іншыя Навіны
Навіны
«Народ застанецца людзьмі». Хадановіч у гасцях у Чалага
Сяргей Чалы пагутарыў з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам пра «Дзікае паляванне караля Стаха» ў Лондане, беларускую мову і пра тое, што не так з «Мурамі».
Навіны
«Беларускае кіно ёсць, але яго няма». Лаўранюк і Гаўрылюк у гасцях у Чалага
Сяргей Чалы пагутарыў са стваральнікам фестывалю «Бульбамуві» Янушам Гаўрылюком і экс-каардынатарам нацыянальнага конкурсу кінафестывалю «Лістапад» Мікалаем...
Навіны
Былы міністр лясной гаспадаркі, якога зімой асудзілі на 7,5 года калоніі за хабар, кіруе лесапаляўнічай гаспадаркай
Экс-міністра прысудзілі да 7 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму і пазбавілі права займаць кіруючыя пасады на 5 гадоў.