З 2015 года беларусы пазычылі пад працэнты і павінныя вярнуць прыкладна 11,2 млрд. рублёў. А агульная сума запазычанасці перад банкамі наблізілася да паловы бюджэту краіны.
Больш за ўсё – амаль на 2,56 млрд рублёў – пазыкі выраслі ў 2018 годзе. У 2021-м тэндэнцыя пачала запавольвацца. За год запазычанасць павялічылася ўсяго на 779,5 млн рублёў. Гэта можа быць звязана з рынкам спажывецкага крэдытавання. У пачатку сакавіка 2022 года банкі ўводзілі істотныя абмежаванні для фізічных асоб па атрыманні спажывецкіх крэдытаў. Акрамя таго, з 1 сакавіка 2022 года стаўка рэфінансавання Нацбанку вырасла з 9, 25% да 12% гадавых, што павялічыла стаўкі па спажывецкіх крэдытах.
У 2023 годзе, пасля зніжэння ключавой стаўкі (пад яе Нацыянальны банк выдае крэдыты крэдытным арганізацыям), пазыкі фізічных асоб зноў выраслі – са студзеня па травень на 583 млн рублёў. Для параўнання – за ўвесь папярэдні год запазычанасць па крэдытах павялічылася на 519 млн.
Пры гэтым у некаторыя месяцы, напрыклад, у пачатку мінулага года, беларусам удавалася крыху зменшыць запазычанасць, але ў далей паказнік зноў вырастаў.
Іншыя Навіны
Навіны
БРЦ далучаецца да кампаніі за свабоду прэсы ў Кыргызстане
Кыргызскія журналісты падкрэсліваюць, што праблема абмежавання свабоды слова актуальная для ўсіх рэдакцый навін і медыйных арганізацый у краіне.
Навіны
««Шаноўны глядач, мы таксама людзі»». Андрэй Новік у гасцях у Чалага
Сяргей Чалы пагаварыў з акторам і рэжысёрам пра глыб беларускага тэатру, прэмію за ролю амапаўца і выхаванні гледачоў.
Навіны
Першае інтэрв'ю пасля вызвалення і ад'езду. Мэрыем Герасіменка ў гасцях у Чалага
Сяргей Чалы пагаварыў са спявачкай пра суды над законапаслухмянымі грамадзянамі, людзей, якія хочуць караць людзей, і дом не там, дзе родныя, а там, дзе добра.