Антыфэйк / фактчэк

12 красавіка

Украінскі прэзідэнт купіў рэзідэнцыю англійскага караля? Правяраем інфармацыю БТ

На сайце London Crier усяго некалькі дзясяткаў кароткіх навін.

Брытанская газета напісала, што Уладзімір Зяленскі купіў асабняк Карла III, распавялі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1». Каманда Weekly Top Fake прыгледзелася да першакрыніцы навіны.

Відэасюжэт пра тое, што прэзідэнт Украіны купіў асабняк, паказалі на БТ 4 красавіка 2024 года. 

«А пакуль свет шукае сродкі, каб працягваць вайну да апошняга ўкраінца, бяспраўны прэзідэнт марнуе грошы ў сваё задавальненне. Брытанская газета London Crier паведамляе: Зяленскі купіў асабняк Карла III коштам больш за $25 млн. Паводле звестак выдання, гаворка ідзе пра маёнтак, якім цяперашні кароль Вялікай Брытаніі карыстаўся 44 гады», — распавёў закадравы голас.

Пра гэтую куплю са спасылкай на тую ж London Crier напісалі і расейскія медыі. 

На сайце London Crier усяго некалькі дзясяткаў кароткіх навін. Першая нататка ў раздзеле навін пра Вялікую Брытанію апублікаваная ў сакавіку 2024 года.

Сам сайт быў створаны за некалькі дзён да публікацыі артыкулу пра куплю Уладзімірам Зяленскім каралеўскага асабняка — 26 сакавіка. Спасылкі на сацсеткі, змешчаныя на сайце, вядуць не на старонкі Тhe London Crier, а на сацсеткі кампаніі, якая прадае шаблоны сайтаў. Сваіх акаўнтаў у сацсетках у гэтага выдання няма. Падобна да таго, што сайт фэйкавы.

У самім артыкуле не прыводзіцца ніякіх дакументаў або доказаў куплі Зяленскім каралеўскай рэзідэнцыі. Толькі гаворыцца, што былы дварэцкі караля Грант Харролд лічыць, што канчатковыя дэталі ўгоды былі ўзгодненыя падчас візіту жонкі прэзідэнта Украіны ў Вялікую Брытанію 29 лютага. Пацвярджэння, што Харролд, які не працуе каралеўскім дварэцкім ужо 13 гадоў, так лічыць, там таксама няма. Больш за тое, у артыкуле не прыводзяцца словы прыслужніка — у тэкст дададзенае відэа нейкага Сэма Мэрфі, які пераказвае нібыта словы былога прыслужніка.

Мы знайшлі акаўнт Мэрфі ў ютубе, на яго падпісана 306 чалавек. Там усяго тры відэа — усе яны апублікаваныя 31 сакавіка.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі

Замест «Мрії» — клумбы? Ці сапраўды ва Украіне грошы, выдзеленыя на аднаўленне легендарнага самалёта, выдаткавалі на кветкі
Антыфэйк / фактчэк

Замест «Мрії» — клумбы? Ці сапраўды ва Украіне грошы, выдзеленыя на аднаўленне легендарнага самалёта, выдаткавалі на кветкі

Ан-225 «Мрія» — гэта транспартны самалёт з самай вялікай грузападымальнасцю ў свеце, які стварылі пад касмічную праграму.

13 чэрвеня 2024 Чытаць