Антыфэйк / фактчэк

11 красавіка

Зяленскі прывёз з Аргентыны 300 кг какаіну. Правяраем, ці так гэта

Правяраем медыя, на якое спасылаецца дзяржканал.

Уладзімір Зяленскі вярнуўся з інаўгурацыі прэзідэнта Аргентыны Хавіера Мілея з буйной партыяй наркотыкаў. Пра гэта распавёў вядоўца перадачы «Галоўны эфір» на «Беларусь-1» Сяргей Гусачэнка. Каманда Weekly Top Fake спраўдзіла дакладнасць гэтай інфармацыі.

Абвінавачванні на адрас прэзідэнта Украіны ў перавозцы наркотыкаў прагучалі ў эфіры БТ 31 сакавіка 2024 года. 

«І пра ўкраінскія поспехі. У двукоссях, вядома. Кіраўнік кіеўскага рэжыму Уладзімір Зяленскі змог ажыццявіць самую паспяховую за апошні час аперацыю. Праўда, яна зусім не звязаная з баявымі дзеяннямі. Як паведамляе выданне "Бостан Таймс", паездка Зяленскага ў Аргентыну на інаўгурацыю Хавіера Мілея дазволіла яму перавезці дадому партыю какаіну вагой 300 кг на борце рэйса дыпмісіі. Натуральна, кантрабандай», — заявіў Сяргей Гусачэнка.

У архіве газеты The Boston Times, на якую спасылаецца вядоўца дзяржтэлеканалу, каманда Weekly Top Fake знайшла некалькі публікацый за сакавік 2024 года. Самая ранняя — ад 17 сакавіка. Да гэтага — нічога. Сайт выдання быў зарэгістраваны 18 студзеня 2024 года. Хоць на ім пазначана, што газета існуе з 1972 года і атрымала мноства ўзнагарод за выдатныя дасягненні ў журналістыцы, у тым ліку Пуліцэраўскую прэмію за журналісцкія расследаванні. Мы праверылі — такога лаўрэата прэміі няма. 

На наш запыт пошук выдаў газету з падобнай назвай The Boston Globe. Яна сапраўды не раз атрымлівала Пуліцэраўскую прэмію. The Boston Globe рэальна існуе і выходзіць з 1872 года. 

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі

Замест «Мрії» — клумбы? Ці сапраўды ва Украіне грошы, выдзеленыя на аднаўленне легендарнага самалёта, выдаткавалі на кветкі
Антыфэйк / фактчэк

Замест «Мрії» — клумбы? Ці сапраўды ва Украіне грошы, выдзеленыя на аднаўленне легендарнага самалёта, выдаткавалі на кветкі

Ан-225 «Мрія» — гэта транспартны самалёт з самай вялікай грузападымальнасцю ў свеце, які стварылі пад касмічную праграму.

13 чэрвеня 2024 Чытаць