Антыфэйк / фактчэк

07 кастрычніка

Польская эканоміка падае? Правяраем словы праўладнага эканаміста Аўдоніна

Беспрацоўе ў Польшчы за год павялічылася на 0,1%, але застаецца адным з самых нізкіх у Еўразвязе — 2,9%.

Эканамічны аналітык Аляксей Аўдонін распавёў пра пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў Польшчы. Каманда Weekly Top Fake вывучыла статыстыку — яна кажа пра адваротнае.

Эканаміст і аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (БІСД) Аляксей Аўдонін 25 верасня ў ток-шоу «Будні» на «Альфа Радыё» паведаміў, што ў Польшчы пагаршаецца эканамічная сітуацыя.

«Гістарычная памяць — гэта здзейснены факт, які ёсць заўсёды. Толькі яго могуць вымаць польскія ўлады пад той ці іншы аспект або пытанне, якое ім трэба вырашыць. І цяпер яны спрабуюць вырашыць фінансавае пытанне. Чаму? Таму што мы бачым, што сітуацыя з эканомікай у Польшчы пачынае пагаршацца, расце вельмі моцна беспрацоўе, расце інфляцыя», — распавёў ён.

Паводле дадзеных Еўрастату, у жніўні 2024-га інфляцыя ў Польшчы склала 4% у дачыненні да жніўня мінулага года. У 2023-м яна была больш чым у два разы вышэй — 9,5%.

Беспрацоўе ў Польшчы за год павялічылася на 0,1%, але застаецца адным з самых нізкіх у Еўразвязе — 2,9%.

Па тэмпах росту ВУП Польшча на першым месцы ў Еўразвязе. За другі квартал ён вырас на 4%.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі