Антыфэйк / фактчэк

25 красавіка

Праўладны тэлеграм-канал выдаў удар Украіны па Севастопалю за напад Ірану на Ізраіль

Ізраіль 1 красавіка 2024 года нанёс удар па консульстве Ірану ў Дамаску.

Дата з'яўлення фэйка: 14.04.2024
Тэлеграм-канал ЖС Premium апублікаваў відэа, на якім нібыта паказаны напад Ірану на Ізраіль у ноч на 14 красавіка. Каманда Weekly Top Fake высветліла, дзе насамрэч яно было знята.

Ізраіль 1 красавіка 2024 года нанёс удар па консульстве Ірану ў Дамаску, у выніку чаго загінулі сем іранскіх вайсковых дарадцаў. Сярод іх — двое высокапастаўленых генералаў Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Як сцвярджае Ізраіль, там на самай справе размяшчалася база спецпадраздзялення КВІР «Аль-Кудс», якое падтрымлівае ХАМАС. У адказ Іран у ноч на нядзелю 14 красавіка выпусціў па тэрыторыі Ізраілю больш за 300 ракет і беспілотнікаў. Аперацыю назвалі «Праўдзівае абяцанне».

Тэлеграм-канала ЖС Premium 14 красавіка 2024 года размясціў пост з вынікамі аперацыі Ірану і апублікаваў відэа нібыта нападу на Ізраіль. На самай справе на ім — удар Украіны па Севастопалі. Відэа было апублікавана яшчэ 23 сакавіка, гэта значыць да аперацыі «Праўдзівае абяцанне». 

Украінскі бок сцвярджаў, што нанёс тады ўдары па некалькіх караблях Чарнаморскага флоту. Расейскі — афіцыйна ніяк не каментавала атаку. Паводле неафіцыйнай інфармацыі расейскіх тэлеграм-каналаў, пашкоджанні караблі тады сапраўды атрымалі.

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі