Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
БелТА заўважыла, што з сайта Дзярждэпу ЗША знік тэкст з крытыкай выбараў у Беларусі, але не разабралася, чаму
На момант публікацыі нататкі на сайце Дзярждэпартаменту прамовы Блінкена сапраўды ўжо не было.
Дзярждэпартамент ЗША выдаліў з сайта тэкст з асуджэннем выбараў у Беларусі, падзялілася назіраннем БелТА. Каманда Weekly Top Fake высветліла, чаму тэлеграфнае агенцтва паспяшалася з высновай.
Прэзідэнцкія выбары 2025 года ў Беларусі не могуць быць свабоднымі і справядлівымі ў цяперашняй рэпрэсіўнай абстаноўцы ў краіне, заявіў 17 студзеня ўжо былы дзяржсакратар Дзярждэпартаменту ЗША Энтані Блінкен. Поўны тэкст выступу можна было знайсці на сайце амерыканскага знешнепалітычнага ведамства. Праз тыдзень БелТА напісала, што яго выдалілі:
«Дзярждэп ЗША выдаліў са свайго афіцыйнага сайта заяву былога дзяржсакратара Энтані Блінкена пра непрызнанне прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. На старонцы, дзе раней была апублікаваная заява, цяпер высвечваецца надпіс: "Выбачаемся за нязручнасці". Сам тэкст з асуджэннем выбараў у Беларусі быў выдалены».
На момант публікацыі нататкі на сайце Дзярждэпартаменту прамовы Блінкена сапраўды ўжо не было. Аднак у самым нізе старонкі, на якой яна была апублікаваная, указаная прычына: «Мы ствараем архіў сайта State.gov напрыканцы кожнай прэзідэнцкай адміністрацыі. Гэта стандартная практыка з канца адміністрацыі Клінтана ў 2001 годзе. Калі патрэбны вам кантэнт адносіцца да папярэдняй адміністрацыі, вы можаце скарыстацца пошукам па нашых архіўных сайтах». Пад гэтым дысклэймерам ёсць спасылка на архіў.
Каманда WTF перайшла ў архіў і па назве краіны знайшла тэкст з заявай Блінкена пра непрызнанне выбараў у Беларусі. З прыходам новага дзяржсакратара — гэтую пасаду 21 студзеня 2025 года заняў Марка Рубіа — на сайце Дзярждэпартаменту размяшчаюць навіны толькі пра яго і яго каманду.