Антыфэйк / фактчэк

22 лютага

Кітайцы пакінулі нямецкую прамысловасць без працы? Правяраем словы палітолага Бяляева

Выданне Bloomberg апублікавала артыкул пра тое, што Нямеччына можа страціць статус прамысловай звышдзяржавы.

Дата з'яўлення фэйка: 13.02.2024
Палітолаг Аляксей Бяляеў заявіў, што Кітай пакінуў нямецкую прамысловасць без працы, перастаўшы купляць вырабленыя ў Нямеччыне тавары. Каманда Weekly Top Fake праверыла яго сцвярджэнне.  

Амерыканскае фінансавае выданне Bloomberg 10 лютага апублікавала артыкул пра тое, што Нямеччына можа страціць статус прамысловай звышдзяржавы. Праз тры дні пасля выхаду матэрыялу дэкан факультэту журналістыкі БДУ, палітолаг Аляксей Бяляеў у эфіры «Альфа радыё» заявіў, што без працы немцаў пакінулі кітайцы.

«Пандэмія COVID-19 прывяла да закрыцця многіх рынкаў і да зніжэння попыту на прадукцыю. Прычым знізіўся попыт на нямецкія тавары, напрыклад, у Кітаі. Нямеччына пастаўляла туды дарагія якасныя тавары, а Кітай у адказ пастаўляе ў Еўропу, у тую ж Нямеччыну больш таннага цэнавага сегменту тавары. І атрымалася так, што, напрыклад, Кітай закрыў для сябе спажыванне нямецкіх дарагіх тавараў. Чым пакінуў нямецкую прамысловасць без працы. Пры гэтым кітайскія танныя тавары працягваюць у Нямеччыну і Еўропу паступаць», — распавёў ён. 

Кітай сапраўды стаў менш купляць нямецкіх тавараў, але не так значна, як сцвярджае Бяляеў. У вартасным выражэнні ў 2023 годзе экспарт з Нямеччыны ў КНР скараціўся на 8,8%. Пры гэтым імпарт кітайскіх тавараў у ФРГ за мінулы год па тым жа паказніку знізіўся на 19,2%.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі