Антыфэйк / фактчэк

19 лютага

Выпускнікі беларускіх універсітэтаў робяць электробусы, а польскіх — мыюць унітазы? Каманда WTF параўнала рэйтынгі вну

Лепшым з беларускіх ВНУ лічыцца БДУ. Ён у сусветным рэйтынгу на 387 месцы.

Дата з'яўлення фэйка: 15.02.2024
Вышэйшая тэхнічная адукацыя ў Беларусі лепшая, чым у Польшчы. Такую заяву ў эфіры «Альфа-Радыё» зрабіў палітолаг Пётр Пятроўскі. Журналісты Weekly Top Fake праверылі прэстыжнасць беларускіх і польскіх вну. 

Палітолаг Пётр Пятроўскі ў эфіры «Альфа Радыё» 15 лютага распавёў, што яго насмяшыла рэклама навучання за мяжой.

«Я гляджу, у некаторых сацыяльных сетках пачынаецца прапаганда. Проста рэкламныя відаць пасты, што едзьце туды, едзьце сюды. Асабліва я пасмяяўся: "Едзьце ў Польшчу вучыцца на політэхнічныя спецыяльнасці”. У іх гэта слабыя спецыяльнасці, у іх няма прамысловасці, у іх няма запатрабаванасці. Гэта што значыць? Гэта значыць, немцы кажуць: "Едзьце ў Польшчу, а потым едзьце да нас унітазы мыйце”. <...>

Магу сказаць, што наша тэхнічная адукацыя, яна не тое што не горшая, яна ў многіх месцах лепшая. Вы паглядзіце нашы аўтобусы, электробусы — усё гэта распрацоўкі беларусаў», — заявіў ён у эфіры ток-шоу «Будні».

Польскія ўніверсітэты не такія прэстыжныя, як заходнееўрапейскія. Вядучая Польская тэхнічная вну — Варшаўскі політэхнічны ўніверсітэт — у сусветным рэйтынгу ўніверсітэтаў займае 571 месца. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт — у дзявятай сотні

У рэйтынгу ўніверсітэтаў з краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якія развіваюцца, Варшаўская палітэхніка знаходзіцца на 14 месцы. БНТУ — на 82-м. 

Лепшым з беларускіх вну лічыцца БДУ. Ён у сусветным рэйтынгу на 387 месцы. БДУ саступае лепшай польскай вну — Варшаўскаму ўніверсітэту 120 радкоў у гэтай класіфікацыі.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі