Антыфэйк / фактчэк

15 лютага

Колькі жывуць беларусы? Параўноўваем звесткі дзяржаўных СМІ з фактычнымі

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, працягласць жыцця ў развітых краінах складае 82-83 гады.

Дата з'яўлення фэйка: 07.02.2024
Дзяржаўныя СМІ распавялі, што сярэдняя працягласць жыцця беларусаў такая ж, як у развітых краінах. Параўналі гэты паказнік і з партнёрамі па СНД. Каманда Weekly Top Fake праверыла праўдзівасць сцвярджэнняў. 

Эканаміст з Малдовы Сяргей Банар у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву БелТА 7 лютага заявіў, што працягласць жыцця ў Беларусі такая ж, як у самых развітых краінах.

«Сярэдні ўзрост жыцця ў Беларусі адпавядае ўзроўню жыцця самых развітых краін. У вас для мужчын сярэдняя працягласць жыцця 69 гадоў, для жанчын — 79, агульная па палаце — 74,5 года. Гэта сапраўды вельмі высокі ўзровень жыцця. У прыбалтыйскіх дзяржавах толькі Літва, па-мойму, вышэйшая, чым у Беларусі. Усе астатнія ніжэй. Але пра гэта ніхто не кажа», — сказаў ён.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, працягласць жыцця ў развітых краінах складае 82-83 гады. У Літве — 76 гадоў, у Латвіі — крыху больш за 75, у Эстоніі — амаль 79. Беларусь саступае па гэтым паказніку ўсім краінам ЕЗ.

Раней тэлеканал АНТ параўнаў працягласць жыцця ў Беларусі з краінамі СНД.

«Дарэчы, на прасторы СНД беларусы жывуць даўжэй за ўсіх — у сярэднім 75 гадоў. Для параўнання, у сярэдзіне 90-х сярэдняя працягласць жыцця ў нашай краіне была каля 67 гадоў», — распавялі ў навінавым сюжэце 4 лютага.

Даўжэй за ўсіх на прасторы СНД жывуць армяне — у сярэднім 76 гадоў.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі