Антыфэйк / фактчэк

13 лютага

Пры Лукашэнку ў Беларусі не зачынялі школы і больніцы? Правяраем сцвярджэнне Азаронка

Што паказваюць дадзеныя?

Дата з'яўлення фэйка: 06.02.2024
Дзякуючы Аляксандру Лукашэнку Беларусь не ведала скарачэння колькасці школ і больніц, заявіў Рыгор Азаронак. Каманда Weekly Top Fake параўнала іх колькасць у 90-х з апошнімі гадамі. 

Вядоўца Рыгор Азаронак у перадачы «Азаронак. Наўпрост» 6 лютага ў гутарцы з палітолагам Пятром Пятроўскім распавёў, за што беларусы павінны быць удзячныя Аляксандру Лукашэнку.

— Мы не бачылі шокавых тэрапій. Мы не бачылі скарачэнняў ... Як гэта… 

Аптымізацыі больніц. Вось гэтага вось усяго, — заявіў ён.

— Школ, — дадаў госць перадачы Пятроўскі.

— Школ. Вось гэтага не бачылі, — пагадзіўся Азаронак.

У 1990 годзе ў Беларусі было 874 больніцы. З тых часоў іх колькасць няўхільна скарачаецца. Да канца 2022-га іх колькасць знізілася да 585-ці.

З кожным годам у Беларусі змяншаецца і колькасць школ. Калі ў 1994-м іх было каля пяці тысяч, то ў 2000-м ужо 4700. У 2023-2024 навучальным годзе школ у Беларусі засталося 2872.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі