Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Антыфэйк / фактчэк
Пошук Топ Графік сувязей
Што такое Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Belarusian Interactive Catalogue of Fakes (Беларускі інтэрактыўны каталог фэйкаў) гэта інструмент, які зʼявіўся ў выніку працы нашага антыфэйк-праекту. Тут вы можаце ўбачыць сотні фэйкаў, сабраных намі з 2021 году, якія альбо распаўсюджваліся ў беларускіх медыях, альбо маюць дачыненне да Беларусі.

BIC of Fakes дапамагае ўбачыць, як, кім і праз якія медыі распаўсюджваюцца фэйкавыя наратывы. Дзякуючы нашаму інструменту можна вывучаць спосабы маніпуляцый і скажэнняў інфармацыі на канкрэтных прыкладах, а таксама ўбачыць працу прапагандысцкай машыны ў цэлым, прааналізаваць тэндэнцыі прасоўвання фэйкаў у медыях.

Чытайце аб антыфэйк-праекце і нашых метадах праверкі інфармацыі.

Абярыце фільтры/ці пачніце пошук

Візуалізацыя Візуальнае прадстаўленне вынікаў пошуку па Belarusian Interactive Catalogue of Fakes. Можна ўбачыць, калі былі апублікаваныя нашы выкрыцці фэйкаў. А таксама — даты зʼяўлення фэйкаў у медыях ці сацыяльных сетках, аднак гэтая опцыя даступная толькі для фэйкаў, якія зʼявіліся пасля 2023 году.
Тэмы
палітыка (314) вайна (210) эканоміка (159) дасягненні (122) гісторыя (58) + яшчэ102
Тэрыторыя
Беларусь (352) Украіна (291) Польшча (132) Расея (124) ЗША (95) + яшчэ71
Крыніца
Беларусь 1 (209) Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы) (92) АНТ (85) СТБ (61) БелТА (57) + яшчэ142
Вольга Бялова
Аляксандр Лукашэнка (60) Рыгор Азаронак (59) Іван Эйсмант (42) Алег Гайдукевіч (26) Пётр Пятроўскі (23) + яшчэ255
Каб паглядзець каляндарную візуалізацыю, адкрыйце, калі ласка, старонку на кампутары ці планшэце. Візуалізацыя
Апошнія фейкі тыдня

02 мая 2025

Палякі паставілі помнік пʼянаму савецкаму салдату-гвалтаўніку? Высветлілі, пра што не расказаў камуніст Круглік

У Польшчы дайшлі да вычварэнства, расказаў першы сакратар Менскага гарадскога камітэту Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ) Юры Круглік. Паводле яго словаў, там усталявалі манумент пʼянаму савецкаму салдату, які гвалтуе цяжарную польскую жанчыну. Каманда Weekly Top Fake...

скажэнне, Беларусь, Польшча, Радыё Мінск, Інфармацыйнае агенцтва «Мінск-навіны», Сяргей Клішэвіч, Вадзім Ялфімаў, Юрый Круглік, гісторыя, вайна.

01 мая 2025

Унукі нацыстаў ва ўладзе ў ЕЗ? Праверылі словы расейскага прафесара

Еўропай кіруюць унукі нацыстаў і калабарацыяністаў, заявіў прафесар расейскай Акадэміі вайсковых навук Аляксандр Ціханскі. Ён прывёў у прыклад кіраўнічку МЗС Нямеччыны Аналену Бэрбак, кіраўнічку Еўракамісіі Урзулю фон дэр Ляен і будучага нямецкага канцлера Фрыдрыха...

выдумка, Расея, Нямеччына, Украіна, СБ Беларусь сегодня, Аляксандр Ціханскі, палітыка, нацызм.

30 красавіка 2025

МУС супакойвае: мігранты з Пакістана не едуць, злачынстваў не здзяйсняюць. Мы знайшлі і мігрантаў, і злачынствы

Мігранты з Пакістана не прыязджаюць у Беларусь і, адпаведна, не здзяйсняюць злачынстваў на тэрыторыі краіны, сцвярджаюць у МУС. Каманда Weekly Top Fake высветліла, ці праўдзівая заява сілавой установы.

скажэнне, Беларусь, Пакістан, Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, міграцыя.

29 красавіка 2025

Ці выратаваў Лукашэнка беларускае свінарства? Белстат супраць БелТА

Аляксандр Лукашэнка выратаваў беларускае свінарства, заявіла вядоўца ютуб-каналу БелТА Алена Крылова. Каманда Weekly Top Fake праверыла дадзеныя Белстату, каб высветліць, ці так гэта.

скажэнне, Беларусь, БелТА, Алена Крылова, эканоміка, дасягненні.

28 красавіка 2025

Азаронак, расказваючы пра разруху ў краінах Балтыі, «зачыніў» беларускі санаторый у Друскінінкаі. Мы амаль забраніравалі там нумар

Літва зачыніла беларускі санаторый у Друскінінкаі, заявіў Рыгор Азаронак у эфіры праграмы «Лятучка» на СБ ТБ. Каманда Weekly Top Fake патэлефанавала ў «Беларусь», каб высветліць, ці так гэта.

выдумка, Літва, Беларусь, Латвія, Эстонія, СБ Беларусь сегодня, Рыгор Азаронак, Яўген Горын, Людміла Гладкая, санкцыі, турызм.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць
ПнВтСрЧтПтСбВс
2829301234567891011121314151617181920212223242526272829303112345678