Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Антыфэйк / фактчэк
Пошук Топ Графік сувязей
Што такое Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Belarusian Interactive Catalogue of Fakes (Беларускі інтэрактыўны каталог фэйкаў) гэта інструмент, які зʼявіўся ў выніку працы нашага антыфэйк-праекту. Тут вы можаце ўбачыць сотні фэйкаў, сабраных намі з 2021 году, якія альбо распаўсюджваліся ў беларускіх медыях, альбо маюць дачыненне да Беларусі.

BIC of Fakes дапамагае ўбачыць, як, кім і праз якія медыі распаўсюджваюцца фэйкавыя наратывы. Дзякуючы нашаму інструменту можна вывучаць спосабы маніпуляцый і скажэнняў інфармацыі на канкрэтных прыкладах, а таксама ўбачыць працу прапагандысцкай машыны ў цэлым, прааналізаваць тэндэнцыі прасоўвання фэйкаў у медыях.

Чытайце аб антыфэйк-праекце і нашых метадах праверкі інфармацыі.

Абярыце фільтры/ці пачніце пошук

Візуалізацыя Візуальнае прадстаўленне вынікаў пошуку па Belarusian Interactive Catalogue of Fakes. Можна ўбачыць, калі былі апублікаваныя нашы выкрыцці фэйкаў. А таксама — даты зʼяўлення фэйкаў у медыях ці сацыяльных сетках, аднак гэтая опцыя даступная толькі для фэйкаў, якія зʼявіліся пасля 2023 году.
Тэмы
палітыка (326) вайна (218) эканоміка (178) дасягненні (128) гісторыя (62) + яшчэ102
Тэрыторыя
Беларусь (384) Украіна (296) Польшча (151) Расея (132) ЗША (99) + яшчэ71
Крыніца
Беларусь 1 (215) Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы) (98) АНТ (88) СТБ (68) БелТА (60) + яшчэ145
Вадзім Гігін
Аляксандр Лукашэнка (61) Рыгор Азаронак (61) Іван Эйсмант (43) Алег Гайдукевіч (26) Пётр Пятроўскі (24) + яшчэ264
Каб паглядзець каляндарную візуалізацыю, адкрыйце, калі ласка, старонку на кампутары ці планшэце. Візуалізацыя

12 жніўня 2025

Як Гітлер наказаў? Выкрылі фэйк ад палітолага Бяляева пра ўкраінскую адукацыйную рэформу

Палітолаг Аляксей Бяляеў вывучыў праграму змены навучання ва ўкраінскіх школах і заявіў, што моладзі абмежавалі доступ да якаснай адукацыі — «фізіка не трэба, матэматыка не трэба». Каманда Weekly Top Fake высветліла, у чым госць ютуб-каналу беларускага «Радыё-Менск» не...

скажэнне, Украіна, Радыё Мінск, Вадзім Ялфімаў, Аляксей Бяляеў, адукацыя.

11 жніўня 2025

Стрымалі мігрантаў ці распілавалі бюджэт? «ЖС premium» стварыў фэйк, высмеяўшы «непераадольны польскі плот»

У «ЖС premium» апублікавалі відэа, на якім мігранты дамкратам рассоўваюць пруты плота на беларуска-польскай мяжы і праходзяць паміж імі. Такім чынам аўтары тэлеграм-каналу паспрабавалі пацвердзіць паведамленне, што распачатыя Польшчай меры па стрыманні мігрантаў, якія...

скажэнне, Беларусь, Польшча, Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы), міграцыя.

08 жніўня 2025

Модны выбар моладзі: вядоўцы БТ распавялі пра трэнд на тэхнічныя спецыяльнасці, якога не існуе

У Беларусі, як і ва ўсім свеце, моладзь абірае працоўныя і тэхнічныя спецыяльнасці — такое сцвярджэнне прагучала ў эфіры News.by. Журналісты праекту Weekly Top Fake праверылі словы вядоўцаў каналу Ілоны Валынец і Яўгена Горына і высветлілі, што тыя не ўлічылі нюансаў. 

скажэнне, Беларусь, Першы інфармацыйны тэлеканал news.by, Яўген Горын, Ілона Валынец, адукацыя.

07 жніўня 2025

«Ніхто гэтага не рабіў у сучаснай Расеі». Супрацоўнік RT прыпісаў Кадышавай рэкорд, якога не было

скажэнне, Расея, СТБ, Канстанцін Прыдыбайла, дасягненні, мастацтва.

06 жніўня 2025

«Еўразвяз — турма народаў!» «ЖС premium», распавядаючы пра мільён зняволеных, заблытаўся ў тэрыторыях

Аўтары тэлеграм-каналу «ЖС premium» паведамілі, што ў Еўразвязе перапоўненыя турмы, і паказалі суадносіны колькасці зняволеных да насельніцтва. Журналісты праекту Weekly Top Fake высветлілі, што апублікаваныя лічбы праўдзівыя, але не датычаць ЕЗ. 

скажэнне, Беларусь, Еўрапейскі Звяз, Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы), злачыннасць.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць
ПнВтСрЧтПтСбВс
28293031123456789101112131415161718192021222324252627282930311234567