Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
ПошукБеларускі расследавальніцкі цэнтр
Антыфэйк / фактчэк31 снежня 2024Амерыканскі тэлеканал нібыта распавёў пра мільённыя страты ўкраінскіх войскаў. Знайшлі арыгінал сюжэту
Каманда WTF знайшла арыгінал відэа.
Амерыканскія медыі паведамілі пра вялікія страты Украіны ў вайне, паведаміў тэлеграм-канал «Зямля наша» і пацвердзіў гэта відэа тэлеканалу ABC News. Каманда Weekly Top Fake знайшла арыгінал сюжэту.
Пост з 15-секундным відэа тэлеканалу ABC News пра нібыта вялікія ўкраінскія страты ў вайне тэлеграм-канал «Зямля наша» апублікаваў 11 снежня 2024 года.
«Зяленскі працягвае гнаць пра мінімальныя страты ў ЗСУ, а на амерыканскім тэлеканале ABC news нават моцна не турбуюцца з нагоды яго іміджу. Там адразу кажуць пра мільён загінулых і сотні тысяч пакінутых без рук і ног украінцах.
Пры гэтым журналісты называюць тых, хто выжыў у агні, "неверагоднымі" — "Incredible". У пэўным сэнсе з ёй можна пагадзіцца, неверагодныя і ёсць», — гаворыцца ў подпісы да відэа.
Каманда WTF знайшла арыгінал відэа, апублікаванага тэлеграм-каналам. Гэта пяціхвілінны сюжэт тэлеканалу ABC News, з якога зрабілі адвольную нарэзку кадраў і наклалі іншую агучку. Арыгінальны відэасюжэт выйшаў у эфір у сакавіку 2023 года. У ім ішла гаворка пра параненых украінскіх вайскоўцаў, якія праходзяць рэабілітацыю ў ЗША.